https://www.traditionrolex.com/8
<p>Рэйд праедзе апошнім шляхам Язэпа Булак-Булаховіча: у 1923 годзе ён быў забіты агентамі НКУС.<br /> Старт веласіпеднага рэйду – у суботу, у 11 гадзін у Гайнаўцы, ад сядзібы Беларускага музея (вул. 3 Мая, 42). Фініш – у Белавежы</p>

Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае 15 чэрвеня на веласіпедны рэйд памяці Язэпа Булак-Балаховіча, паведамляе беларускае радыё «Рацыя». «Ушануем памяць тых, хто змагаўся, каб жыла Бацькаўшчына!» – заклікае арганізацыя. Як кажа яе старшыня Анатоль Міхнавец, традыцыйна рэйд пройдзе пад беларускай нацыянальнай сімволікай і прыгадае пра аднаго са змагароў за Беларусь:

Язэп Булак-Балаховіч –  малодшы брат Станіслава Булак-Балаховіча, які менш вядомы для слухачоў беларускага радыё «Рацыя» і ўвогуле для беларусаў, але, як мне падаецца, не менш заслужаны ўдзельнік змагання за Беларусь.

Рэйд праедзе апошнім шляхам Язэпа Булак-Балаховіча: у 1923 годзе ён быў забіты агентамі НКУС.
Старт веласіпеднага рэйда – у суботу, у 11 гадзін у Гайнаўцы, ад сядзібы Беларускага музея (вул. 3 Мая, 42). Фініш – у Белавежы.

Яна Запольская

https://www.traditionrolex.com/8