https://www.traditionrolex.com/8
<p>Адсутнасць гор для беларускіх спартоўцаў не з'яўляецца праблемай для падрыхтоўкі і здачы на катэгорыі, кажа галоўны суддзя спаборніцтва. Гэты від спорту дазваляе ўдзельнікам хадзіць у катэгарыйныя паходы па-за межамі Беларусі: у Карпаты, прыпалярны Урал</p>

Кубак сярод дарослых і Першынства Беларусі сярод юнакоў па тэхніцы горна-пешаходнага турызму праходзіць у гарадзенскім лесапарку “Пышкі”, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Дружыны шасці абласцей, спартыўнага камітэта і праўлення адукацыі спаборнічаюць у першынстве. Агульная працягласць трасы - каля 5 кіламетраў.

Кажа Сяргей Чарапко з Менска, галоўны суддзя спаборніцтва:

- На трасе шмат тэхнічных этапаў: паралельныя вяроўкі, навясная пераправа, спуск па парэнчах, траверс схілу і іншае. Абавязковы этап – здольнасць арыентавацца на мясцовасці, а таксама прадэманстраваць спосабы валодання тэхнічным абсталяваннем для пераадолення крутых схілаў.

Адсутнасць гор для беларускіх спартоўцаў не з'яўляецца праблемай для падрыхтоўкі і здачы на катэгорыі, кажа галоўны суддзя спаборніцтва. Гэты від спорту дазваляе ўдзельнікам хадзіць у катэгарыйныя паходы па-за межамі Беларусі: у Карпаты, прыпалярны Урал. Спаборніцтва закончыцца да 16-га чэрвеня.

1

2

3

4

5

6

Якуб Сушчынскі

Фота Савелія Малчанава

https://www.traditionrolex.com/8