https://www.traditionrolex.com/8
<p>3 ліпеня з Мінска ў Будслаў вырушыць 10-я роварная пілігрымка. Ад’езд запланаваны пасля святой Імшы, якая адбудзецца ў 9.00 у парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл)</p>

3 ліпеня з Мінска ў Будслаў вырушыць 10-я роварная пілігрымка. Ад’езд запланаваны пасля святой Імшы, якая адбудзецца ў 9.00 у парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), паведамляе Polskie Radio S.A.

«Роварная пілігрымка — гэта не толькі падрыхтоўка да сустрэчы з Маці Божай Будслаўскай, але і знаёмства з маляўнічай беларускай прыродай, — распавядае адна з арганізатараў пілігрымкі Наталля Марозава. — Вельмі раю тым, хто яшчэ вагаецца, паспрабаваць гэты від пілігрымкі».

Паводле слоў Наталлі, у розныя гады ў пілігрымцы ўдзельнічала розная колькасць людзей самых розных узростаў. Штогод пілігрымку суправаджае  святар. Узрост пілігрымаў - ад 14 да 60 гадоў.

Запісацца на 10-ю пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай на роварах, а таксама ўдакладніць падрабязнасці пілігрымкі можна ў закрыстыі Чырвонага касцёла або па тэлефонах, якія знаходзяцца на сайце catholic.by.

https://www.traditionrolex.com/8