https://www.traditionrolex.com/8
<p>Шкляныя каштоўнасці, прэзентаваныя на выставе, паходзяць з Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Экспанаты можна будзе аглядаць да 27 кастрычніка</p>

У Беластоцкім музеі адкрылася выстава пад назвай «Niemenskie ART.DECO». Прэзентаваныя прадметы - гэта шкляныя каштоўнасці з канца ХІХ ст. Усе яны былі зроблены на шклозаводзе «Нёман», паведамляе  Беларускае Радыё Рацыя.

Як адзначыла Рыта Янчылоўская з Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея, на выставе прэзентаваны самыя старэйшыя шкляныя каштоўнасці.

Рыта Янчылоўская:

- Тут можна ўбачыць усе рэчы – і вазы для садавіны, і вазы для цукру. Дробныя рэчы. Тут ёсць рэчы, якія датуюцца канцом XIX-га – пачаткам XX ст.

Шкляныя каштоўнасці, прэзентаваныя на выставе, паходзяць з Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Экспанаты можна будзе аглядаць да 27 кастрычніка.

Уля Шубзда

https://www.traditionrolex.com/8