https://www.traditionrolex.com/8

16-га чэрвеня ў вёсцы Мількаўшчына Гарадзенскага раёна адбылося свята «Сцяжынкамі малой радзімы Элізы Ажэшкі». На свята сабраліся настаўнікі і вучні мясцовай школы, якая носіць імя славутай зямлячкі, мясцовыя жыхары, прадстаўнікі мясцовай улады і сельгаспрадпрыемства. Прыехалі гарадзенскія паэткі Галіна Самойла, Святлана Іванова, адна з першых стваральніц мемарыяльнага пакоя ў Доме Ажэшкі Марыя Эйсмант, былы дырэктар школы Уладзімір Трахімчык, паведамляе <noindex>Беларускае Радыё Рацыя</noindex>.

Маляўнічыя краявіды, культурныя і прыродныя славутасці, таленавітыя і гасцінныя людзі, багатая і цікавая гісторыя – гэта ўсё вёска Мількаўшчына, якой сёлета спаўняецца 455 гадоў.

З 1947 года ў вёсцы працуе школа. Спачатку пачатковая, затым сямігадовая, пасля васьмігадовая. За 65 гадоў існавання школу закончылі каля тысячы вучняў. На вялікі жаль, прынята рашэнне, што з 1-га верасня школа зачыняецца. Але ў гісторыі Мількаўшчыны назаўсёды застанецца да 2004 года – Крыўлянская, а затым Мількаўшчынская базавая школа імя Элізы Ажэшкі.

У школьным літаратурна-краязнаўчым музеі створана экспазіцыя «Эліза Ажэшка – наша славутая зямлячка», якая знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніцы, яе творамі. Са жніўня 2006 года школа носіць імя Элізы Ажэшкі. Дэвізам школьнага жыцця з’яўляюцца словы Элізы Ажэшкі: «Май сэрца як мага чысцейшае і аддавай паслугі як мага большыя зямлі і людзям».

Вялікім энтузіястам краязнаўства, ініцыятарам стварэння школьнага музея быў Уладзімір Трахімчык, былы дырэктар школы.

Па цэнтральнай вуліцы, якая носіць імя Элізы Ажэшкі, можна трапіць на месца былой сядзібы Паўлоўскіх. Не можа не радаваць вока прыгожая кляновая алея, якая знаходзіцца побач з былым Кацярынінскім трактам, што вядзе да мяжы са Шчучынскім раёнам. Менавіта ў гэтых мясцінах і быў калісьці сядзібны дом Паўлоўскіх, дзе нарадзілася наша славутая зямлячка – сусветнавядомая пісьменніца Эліза Ажэшка. Кожны край мае тых, хто яго ўслаўляе. На памежжы беларускай і польскай культуры зоркай першай велічыні заззяла наша славутая зямлячка Эліза Ажэшка.

У пасляваенны час на землях некалі былога панскага маёнтка існавала саўгасная гаспадарка з цэнтрам у былой панскай сядзібе. Затым гэты дом выкарыстоўваўся пад жыллё саўгаснікаў. Асобны пакой у доме быў адведзены пад клуб, дзе часта дэманстраваліся кінастужкі. Былыя жыхары сядзібнага дома падзяліліся сваімі ўспамінамі пра жыццё ў тыя гады.

Эліза Ажэшка натхніла многіх літаратараў на творчасць. На Гарадзеншчыне шмат паэтаў прысвячаюць ёй свае творы. Годнае месца сярод іх займае Любоў Русілка, выпускніца школы 1954 года, ветэранка педагагічнай працы, аўтар зборнікаў «Пад Сонцам», «Алея Элізы», многіх публікацый  у часопісах і газетах. Напярэдадні асобным выданнем быў надрукаваны вялікі твор Любові Русілкі - паэма «Зямлі і людзям», прэзентацыя якога адбылася на свяце.

Вельмі добра было б, каб галоўны дом з дапамогай неабыякавых да захавання нашай спадчыны людзей быў калі не поўнасцю адноўлены, то хоць бы адзначана было месца, дзе ён стаяў. А ў доме, што захаваўся тут, можна і музей адкрыць, і для майстэрні народных рамёстваў і  фітабару месца знайсці.

Хочацца спадзявацца, што ўсё болей і болей падарожнікаў будуць наведваць малую радзіму славутай пісьменніцы Элізы Ажэшкі – вёску Мількаўшчына.

https://www.traditionrolex.com/8