https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пасля рамонту ў консульстве будзе на дзевяць акенцаў больш. У старой частцы працавала толькі чатыры. Новыя памяшканні забяспечаць лепшае абслугоўванне наведвальнікаў і лепшыя ўмовы працы консулам. Сцены ў новай частцы ўпрыгожаць выявамі старога Гродна</p>
Заканчваецца рамонт і пашырэнне Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне. Працы ішлі каля двух год. Цягам бліжэйшых тыдняў адбудзецца афіцыйнае адкрыццё новых памяшканняў, паведамляе «Твой Стыль».

Пасля рамонту ў консульстве будзе на дзевяць акенцаў больш. У старой частцы працавала толькі чатыры.

Новыя памяшканні забяспечаць лепшае абслугоўванне наведвальнікаў і лепшыя ўмовы працы консулам. Сцены ў новай частцы ўпрыгожаць выявамі старога Гродна.

Як паведаміў Польскаму Радыё генеральны консул Анджэй Хадкевіч, пашырэнне не дазволіць выдаваць больш віз, бо працаваць у Гродне будзе столькі ж консулаў. На павелічэнне штату не пагаджаюцца беларускія ўлады.

 Аляксей Табяшэўскі

https://www.traditionrolex.com/8