https://www.traditionrolex.com/8
<p>Раней нацыянальную візу ў Харватыю можна было атрымаць за 35 еўра (паскораную — за 71 еўра). Цяпер віза будзе каштаваць 60 еўра, прычым няма магчымасці атрымаць яе паскорана. Змяніўся і тэрмін выдачы візы: калі раней яе можна было атрымаць за тры дні, то цяпер — за 10</p>

Пра гэта паведамілі карэспандэнту Свабоды ў візавым цэнтры ў Мінску пры Нацыянальным цэнтры маркетынгу і каньюнктуры цэн.

Раней нацыянальную візу ў Харватыю можна было атрымаць за 35 еўра (паскораную — за 71 еўра).

Цяпер віза будзе каштаваць 60 еўра, прычым няма магчымасці атрымаць яе паскорана. Змяніўся і тэрмін выдачы візы: калі раней яе можна было атрымаць за тры дні, то цяпер — за 10.

«Пакуль што ад іншых каментарыяў харвацкі бок адмаўляецца. Я яшчэ пакуль не бачыла новую візу, але мяркую, што яна можа быць шэнгенская. Яны будуць максімальна набліжаны да шэнгену. Анкета ў іх ужо мае выгляд шэнгенскі. А пры наяўнасці шматразовай шэнгенскай візы можна ўязджаць на тэрыторыю Харватыі ў межах дзеяння такой візы», — сказалі ў візавым цэнтры ў Мінску.

На сайце амбасады Харватыі ў Расіі пакуль паведамляецца, што спрошчаны ўезд у Харватыю для грамадзян Беларусі застанецца да 31 снежня 2013 года.

1 ліпеня Харватыя стала 28-м сябрам Еўрапейскага Звязу.

Алесь Дашчынскі

https://www.traditionrolex.com/8