https://www.traditionrolex.com/8
<p>У розных месцах горада дадаткова плануюць усталяваць каля трыццаці станцый. Кожная будзе мець дзесяць ровараў і пятнаццаць парковачных месцаў</p>

У Беластоку вясной будучага года павінна з’явіцца сістэма гарадскіх ровараў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

У розных месцах горада дадаткова плануюць усталяваць каля трыццаці станцый. Кожная будзе мець дзесяць ровараў і пятнаццаць парковачных месцаў.

Як адзначыла прэс-сакратар прэзідэнта Беластока Уршуля Мірончук, дзе паўстануць роварныя стаянкі - будзе залежыць ад жыхароў горада:

- Мы запускаем спецыяльны электронны адрас, на які можна дасылаць меркаванні, заўвагі, прапановы датычна назвы сістэмы і месцазнаходжання станцый. Акрамя гэтага ў пяці будынках гарадской адміністрацыі будуць усталяваны спецыяльныя скрыні, куды таксама можна будзе ўкінуць свае меркаванні і галасы.

Да канца верасня павінна быць абрана фірма, якая будзе працаваць над стварэннем сістэмы гарадскіх ровараў. 

Кошт утрымання сістэмы - адзін мільён злотых, што складае прыкладна 300 тысяч долараў. Пастаноўлена, што першая гадзіна язды на ровары будзе каштаваць 1 злоты, другая - 3, кожная наступная - 5.

Лукаш Леанюк

https://www.traditionrolex.com/8