https://www.traditionrolex.com/8
<p>Калі вядомы мастак Алесь Пушкін рыхтаваў крупнік, успыхнула гарэлка, якую ён заліваў у кацёл. У выніку пяць чалавек атрымалі апёкі.</p>

Гэта здарылася ў мястэчку Бобр Мінскай вобласці. Вядомы мастак Алесь Пушкін кожны год праводзіць там Купалле ў нацыянальным духу на беразе аднайменнай ракі. Свята збірае дзясяткі гасцей з Мінска, у тым ліку вядомых дзеячаў інтэлігенцыі.

Сёлета свята азмрочыў трагічны выпадак, паведамляе радыё «Свабода». Калі гаспадар рыхтаваў крупнік, успыхнула гарэлка, якую ён заліваў у кацёл. У выніку пяць чалавек атрымалі апёкі.

У Крупскім раёне ў бальніцу даставілі двух хлопцаў і трох дзяўчат. Мужчын выпісалі пасля аказання першай дапамогі. Дзяўчаты ж застаюцца ў бальніцы. Двое з іх знаходзяцца ў рэанімацыі, а адна — у хірургічным аддзяленні.

Як паведамляе nn.by, расследаваннем справы займаецца Следчы камітэт.

640a4f438fe276cc41f0eba8d8b0919d_w800_h450_q95

Алесь Пушкін

https://www.traditionrolex.com/8