https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Польшчы на сённяшні дзень існуюць дзве стаўкі падатку VAT - 23% i 8%. Кожная крама і оптавы склад павінны такі падатак вярнуць у поўным памеры,  пры ўмове, што тавар вывозіцца за мяжу. Аднак некаторыя больш вялікія крамы падпісалі дамову з пасярэднікам, які ажыццяўляе зварот падатку VAT. У гэтым выпадку сама крама непасрэдна гэтым не займаецца</p>

Адзін са слухачоў Беларускага Радыё Рацыя спытаў эканамічнага эксперта: «Чаму ў Польшчы ў маркетах звяртаюць на аснове дакументаў TAX FREE падатак VAT у розных памерах? У адной краме аддаюць 23%, а ў іншых месцах вяртаюць меншыя сумы?»

У Польшчы на сённяшні дзень існуюць дзве стаўкі падатку VAT - 23% i 8%. Кожная крама і оптавы склад павінны такі падатак вярнуць у поўным памеры,  пры ўмове, што тавар вывозіцца за мяжу.

Аднак некаторыя больш вялікія крамы падпісалі дамову з пасярэднікам, які ажыццяўляе зварот падатку VAT. У гэтым выпадку сама крама непасрэдна гэтым не займаецца. Такім пасярэднікам з'яўляецца фірма GLOBAL REFUND. Паколькі гэта асобная фірма, якая наймае месца ў маркеце і мае сваіх працаўнікоў, яна павінна акупляцца, таму налічае працэнты ад сумы падатку VAT. Усе пункты, дзе ажыццяўляе сваю дзейнасць гэтая фірма, абазначаны «TAX FREE SHOPPING GLOBAL REFUND». Ці Вы звярнулі на гэта ўвагу? Мяркую, што не.

Не заўсёды працэнты, якія адлічвае фірма, маюць аднолькавыя памеры. Усё залежыць ад кошту набытых тавараў. Чым больш мы купляем, тым працэнты – меншыя. Падлікамі займаецца працаўнік фірмы на аснове адмысловых табліц, ён жа інфармуе пакупніка пра памер працэнтных адлічэнняў. Трэба пра гэта памятаць.

Аднак, акрамя адлічаных працэнтаў, у гэтай сістэмы ёсць і станоўчыя бакі. Напрыклад, мы ажыццяўляем пакупкі ў супермаркеце ў Белай Падляшскай або ў Беластоку, але можам вярнуць падатак VAT у Варшаве або ў кожным іншым месцы пры ўмове, што маркет мае падпісаную дамову з фірмай GLOBAL REFUND. Можам гэта зрабіць нават у іншай краіне. Напрыклад, набылі тавар у Англіі або Германіі, а VAT маем магчымасць забраць у Тарэспалі на мяжы, ці ў «Makro», ці ў «Auchan» і наадварот. Таму трэба шукаць месцы, абазначаныя адпаведным чынам.

VAT можна забраць на польска-беларускай мяжы толькі ў адным пункце на памежным пераходзе ў Тарэспалі. У іншых выпадках VAT трэба забраць ужо ў краме, у якой быў набыты тавар.

Ніжэй прадстаўляем спіс пунктаў, у якіх дзейнічае апісаная ў артыкуле сістэма Global Refund. 

Памежныя пераходы, на якіх атрымаем зварот TAX FREE:

Беларусь PZMot Terespol / Brest
Украіна PZMot Zosin / Ustyluh
Hrebenne / Rawa Ruska
Расія Grzechotki / Mamonowo

Аэрапорты, у якіх атрымаем зварот TAX FREE:

Express Kraków Balice
Express Pozna? ?awica
Express Warszawa Ok?cie - Terminal 1
Gda?sk R?biechowo

Гарады:

Белая Падляшская Jana III Sobieskiego 7 /Bricoman/
Беласток Produkcyjna 86 /Leroy Merlin/
Беласток Hetma?ska 15 /Leroy Merlin/
Млыны M?yny 90 /Korczowa Dolina/
Пшэмысль Czarnieckiego 1 Dagropol

Гандлёвыя цэнтры:

Белая Падляшская UL. SIDORSKA 2K C.H. SAS

Беласток  UL. WROC?AWSKA 20 C.H. ZIELONE  WZGÓRZE 
UL. CZ. MI?OSZA 2 GALERIA BIA?A
UL. ?WI?TOJA?SKA 15 C.H. ALFA
UL. WYSOCKIEGO 67 GALERIA PODLASKA
UL. PRODUKCYJNA 84 C.H. AUCHAN
UL. KAWALERYJSKA 17A C.H. HETMAN

Сувалкі  UL. DWERNICKIEGO 15 C.H. Suwa?ki Plaza

Варшава UL. MSZCZONOWSKA 3 C.H. JANKI
AL. PI?SUDSKIEGO 1 C.H. M1 (Marki) 
UL. PU?AWSKA 42e FASHION HOUSE OUTLET
UL. PU?AWSKA 46 C.H. AUCHAN (Piaseczno)
UL. BRUKOWA 25 C.H. AUCHAN (?omianki)
UL. WO?OSKA 12 GALERIA MOKOTÓW
AL. JANA PAW?A II 82 C.H. ARKADIA
UL. GÓRCZEWSKA 124 WOLA PARK
AL. JEROZOLIMSKIE 179 BLUE CITY
AL. JEROZOLIMSKIE 148 C.H. REDUTA
PL. CZERWCA 1976r. NR 6 C.H. FACTORY (Ursus) 
UL. G??BOCKA 15 C.H. TARGÓWEK
UL. OSTROBRAMSKA 75C C.H. PROMENADA
UL. Z?OTA 59 Z?OTE TARASY
UL. OKOPOWA 58/72 C.H. KLIF
UL. PO?CZY?SKA 4 FORT WOLA
UL. POWSI?SKA 31 SADYBA BEST MALL
UL. BRACKA 9 Dom Handlowy "VITKAC"

Замосць  UL. PRZEMYS?OWA 10 GALERIA  TWIERDZA

ЗАДАЕМ ПЫТАННІ нашаму эксперту з панядзелка да пятніцы з 10.00 да 15.00 паводле беларускага часу, з 9.00 да 14.00 паводле польскага часу.

КАНТАКТЫ
+48 (85) 676 80 26 (стацыянарны нумар)
+48 664 515 604 (мабільны нумар)
Электронная пошта: darangas@wp.pl

Таксама можаце пакідаць свае пытанні ў каментарыях. Усе пытанні і адказы – падсумаванні дня – можна знайсці на нашым сайце.

https://www.traditionrolex.com/8