https://www.traditionrolex.com/8
<p>Віцебская вобласць налічвае каля 350 000 жыхароў. Яны могуць атрымаць візы шэнген у консульстве Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску. Гэта стала магчымым дзякуючы дасягнутаму пагадненню</p>

Жыхары Віцебскай вобласці могуць атрымаць візу ў Польшчу таксама ў латвійскім консульстве, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Віцебская вобласць налічвае каля 350 000 жыхароў. Яны могуць атрымаць візы шэнген у консульстве Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску. Гэта стала магчымым дзякуючы дасягнутаму пагадненню. Яшчэ ў 2012 годзе ў Рызе міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і міністр замежных спраў Латвіі Эдвард Рынкевіч падпісалі дамову пра ўзаемнае візавае прадстаўніцтва.

Дамова тычыцца віз, якія даюць права ўезду і знаходжання на тэрыторыі зоны Шэнген на тэрмін не больш за 3 месяцы. Яна не датычыць віз, якія выдаюцца ў сувязі з працай, навучаннем або ў сувязі з іншай дзейнасцю, для ажыццяўлення якой патрэбны адмысловы дазвол.

Акрамя Латвіі  Польшча падпісала падобныя дамовы з пяццю іншымі краінамі Еўразвяза: Эстоніяй, Галандыяй, Славакіяй, Славеніяй і Швецыяй. Гэта дае магчымасць атрымання візы на ўезд у Польшчу ў тых рэгіёнах, дзе няма польскіх консульстваў.

https://www.traditionrolex.com/8