https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сярод твораў Канута Русецкага, прадстаўленых на выставе ў замкавым комплексе «Мір», будзе і першая ў свеце выява Мірскага замка</p>

Cярод твораў Канута Русецкага, прадстаўленых на выставе ў замкавым комплексе «Мір», будзе і першая ў свеце выява Мірскага замка.

Адкрыецца выстава 26 ліпеня, паведамляе «Твой Стыль».

Наведнікі ўбачаць 27 эскізаў і акварэльных малюнкаў з альбома 1844–1846 гадоў, які ўзнік падчас падарожжаў мастака па Літве і Наваградчыне.

 «Альбом Русецкага мае вялікае навуковае значэнне для даследавання побыту, штодзённага жыцця жыхароў літоўскіх і беларускіх гарадоў, – растлумачыў намеснік дырэктара замкавага комплекса «Мір» Андрэй Янушкевіч. – Малавядомы ў Беларусі малюнак з выявай Мірскага замка – бадай што першая выява замка, вядомая на сённяшні дзень, – фактычна запачаткаваў традыцыю рамантычнага адлюстравання беларускай старажытнай архітэктуры ўвогуле».

 1

Альбом Канута Русецкага цікавы не толькі як каштоўнае іканаграфічнае адасабленне пэўных гістарычных мясцін, але перадусім як мастацкі погляд тагачаснага віленскага творцы на Наваградчыну і Віленшчыну праз прызму яго ўласнай ідэнтычнасці, мастацкіх густаў і яго вялікага таленту.

2

Канут Русецкі, Наваградак

3  

Выстава арганізавана сумесна з Бібліятэкай Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскіх. Адметнай асаблівасцю гэтага праекта будзе выданне каталога выставы. Выстава працягнецца да 30 жніўня.

Анэля Нядзведзіч

https://www.traditionrolex.com/8