https://www.traditionrolex.com/8
<p>Урачыстыя мерапрыемствы прымеркаваны да 20-годдзя ўстаноўкі помніка</p>

У Лідзе каля помніка Францішку Скарыну ў скверыку ля Фарнага касцёла пройдзе Скарынаўскае свята. Урачыстыя мерапрыемствы прымеркаваны да 20-годдзя ўстаноўкі помніка, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Кіраўнік Лідскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Станіслаў Суднік узгадвае, што помнік быў адкрыты акурат у дні правядзення Першага з’езда беларусаў свету.

- 23-24 ліпеня праходзіў з'езд беларусаў свету, а вось 25-га ў Лідзе мы святкуем 20-годдзе адкрыцця помніка Францішку Скарыну. Святкаванню нададзены статус гарадскога свята, таму будуць тэатралізаваныя выступы, запрошаныя паэты прачытаюць вершы, прысвечаныя ў тым ліку і Францішку Скарыну.

Мяркуецца, што на свята прыедзе аўтар помніка Валяр’ян Янушкевіч. А таксама возьмуць удзел суаўтар лідскі скульптар Рычард Груша і тагачасны кіраўнік лідскага ТБМ Міхась Мельнік. 

Пачатак свята ў 17 гадзін.

Андрэй Панямонаў

https://www.traditionrolex.com/8