https://www.traditionrolex.com/8
<p>Перад пачаткам канцэрта, што адбыўся ля крынічкі на прыгожа аздобленай сцэне, да прысутных звярнуўся былы міністр культуры Беларусі, пасол Беларусі ў Францыі Павел Паўлавіч Латушка. Ён прызнаўся, што вельмі рады быць на Маладзечаншчыне і бачыць мясціны, на якія больш за сто гадоў таму любаваўся паэт</p>

Сёлета свята песні і паэзіі было прысвечана стагоддзю выхаду ў свет зборніка «Вянок», адзінага прыжыццёвага выдання Максіма Багдановіча., паведамляе "Маладзечанская газета".

Ганаровых гасцей свята — пісьменнікаў, музыкантаў, мастакоў, а таксама ўсіх, каму падабаецца паэзія Максіма Багдановіча, хлебам-соллю сустрэла Лілія Леанідаўна Заліўская — загадчыца філіяла «Фальварак Ракуцёўшчына» літаратурнага музея М. Багдановіча. Менавіта ў гэтым прыгожым куточку Маладзечаншчыны ў далёкім 1911-м два летнія месяцы жыў і ствараў цудоўныя вершы наш славуты паэт. Менавіта тут ён адчуў усю сілу і веліч беларускага слова.

Аб тым, наколькі важна не адрывацца ад родных каранёў, нагадала прысутным траюрадная пляменніца Івана і Антона Луцкевічаў М.С. Пярова. Хаця Маргарыта Сяргееўна жыве ў Санкт-Пецярбургу, беларускай мовай яна валодае выдатна. Дзякуючы ёй фонды музея папоўніліся многімі каштоўнымі экспанатамі.

2

— Вельмі прыемна, што ў Беларусі спадчыну Максіма Багдановіча берагуць і шануюць, — адзначыла М.С. Пярова. — На свята паэзіі ў Ракуцёўшчыну стараюся прыязджаць кожны год. І заўсёды пачуццё такое, быццам пераступаю парог роднага дома.

3

Восьмы раз наведалі «Ракуцёўскае лета» і выхаванцы гісторыка-патрыятычнага клуба «Спадчына» з мястэчка Дварэц Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Дзеці падрыхтавалі невялікую канцэртную праграму з вершаў, што ўвайшлі ў «Вянок».

4

— Прыязджаць на фестываль стала для нас добрай традыцыяй, — расказала настаўніца гісторыі Дварэцкай сярэдняй школы Наталля Міхайлаўна Ляўкевіч. — Дзеці павінны бачыць годныя прыклады служэння сваёй Айчыне, свайму народу, раўняцца на іх. Адным з такіх прыкладаў якраз і з’яўляецца Максім Багдановіч.

5

Перад пачаткам канцэрта, што адбыўся ля крынічкі на прыгожа аздобленай сцэне, да прысутных звярнуўся былы міністр культуры Беларусі, пасол Беларусі ў Францыі Павел Паўлавіч Латушка. Ён прызнаўся, што вельмі рады быць на Маладзечаншчыне і бачыць мясціны, на якія больш за сто гадоў таму любаваўся паэт.

6

— Багдановіч — адзін з тых, хто навучыў нас паважаць і любіць родную мову, ганарыцца ёю, — зазначыў П.П. Латушка. — Ён даказаў, што беларуская мова не горшая за іншыя і што на ёй можна ствараць цудоўныя літаратурныя творы.

7

У літаратурна-музычнай імпрэзе «Я не самотны, я кнігу маю» выступілі вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў, фальклорныя калектывы. Свята – выдатная нагода для сустрэчы тых, хто любіць паэзію і імкнецца атрымаць асалоду ад прыгажосці роднага слова і роднай прыроды.

1

Алег БЯГАНСКІ
Фота АУТАРА

https://www.traditionrolex.com/8