https://www.traditionrolex.com/8
<p>Летнік пройдзе на беразе ракі Пціч у вёсцы Азярычына Пухавіцкага раёна. Пачнецца ён 6 жніўня і працягнецца да 10-га</p>

Аднавіць духоўныя ды фізічныя сілы заклікаюць арганізатары рамесніцкага летніка «Азярычына-2013», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Тэма фэсту сёлета — лозапляценне ды ўсе іншыя віды працы з дрэвам. Але праграма не абмяжоўваецца толькі рамесніцкімі майстар-класамі, кажа кіраўнік праекта Васіль Прымака:

- Сумесны канцэрт з жыхарамі вёскі. У мінулым годзе цікава атрымалася: мы арганізавалі для мясцовых жыхароў канцэрт, на якім яны самі пачалі спяваць. Таму ў гэтым годзе плануецца правесці міні-этнаграфічныя экспедыцыі да мясцовых жыхароў - бабуль і дзядуль - з мэтай запісаць мясцовыя спевы, песні.

Летнік пройдзе на беразе ракі Пціч у вёсцы Азярычына Пухавіцкага раёна. Пачнецца ён 6 жніўня і працягнецца да 10-га.

Ірына Лапцік

https://www.traditionrolex.com/8