https://www.traditionrolex.com/8
<p>Дзе, як не ў паўпустых вёсках усяго ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Чарнобыля захаваліся старадаўнія рамёствы, традыцыі ды мова? Кіруючыся такою логікаю, сябры найстарэйшай беларускай грамадскай арганізацыі – гомельскай «Талакі» – 2 тыдні вандравалі па Брагіншчыне...</p>

Дзе, як не ў паўпустых вёсках усяго ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Чарнобыля захаваліся старадаўнія рамёствы, традыцыі ды мова? Кіруючыся такою логікаю, сябры найстарэйшай беларускай грамадскай арганізацыі – гомельскай «Талакі» – 2 тыдні вандравалі па Брагіншчыне...

У этнаграфічным кутку Дома культуры вёскі Асарэвічы экспедыцыя «Талакі», мінскіх навукоўцаў ды маладзёнаў з Магілёва, Бабруйску і Добрушу больш дасканала азнаёмілася з мясцовымі рамёствамі. Некаторыя з іх яшчэ прыносяць прыбытак. Напрыклад, буркі – да гэтай пары застаюцца ва ўжытку, паведамляе Belsat.eu.

Іначай з фальклорнымі танцамі... Традыцыйных калектываў, як танцавальны ў мястэчку Камарын, на Брагіншчыне засталося вобмаль. Але ж сваймі танцамі падзяліцца ды павучыцца мясцовым «талакоўцы» мелі час.

Збіраючы па крупінках гэтыя звесткі, каб увесці ў навуковае абарачэнне, сябры этнаэкспедыцыі не абмінулі ўвагаю гістарычную праўду гэтае зямлі. Брагін месціцца ўсяго за паўсотню кіламетраў ад Чарнобылю, таму безліч вёсак адселеныя, а насельніцтва тых, што засталіся, з-за радыяцыі мае высокую смяротнасць.



На чоўне-даўбёнцы жыхар вёскі Верхнія Жары Уладзімір Апяцко вудзіць рыбу, якая, кажа, «у 10 разоў чысцейшая, чымся ў Гомлі, але ж вас сюды не загнаць!».

https://www.traditionrolex.com/8