https://www.traditionrolex.com/8
<p>Кніга выдадзена ў Мінску некалькі месяцаў таму, але ў некаторых рэгіёнах Берасцейшчыны з’явілася нядаўна і ў абмежаванай колькасці. Тэкст падрыхтавалі Таццяна Хвагіна і Анатоль Варава, а фотаздымкі <span class="brief_text">– </span>Сяргей Плыткевіч. Выданне карыснае не толькі турыстам, але і аматарам гісторыі, экскурсаводам</p>

Так называецца новае турыстычнае выданне па Берасцейшчыне, якое змяшчае ў сябе аповед пра ўсе раёны вобласці, шмат фотаздымкаў і інфармацыі пра турыстычную інфраструктуру рэгіёна, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Кніга выдадзена ў Мінску некалькі месяцаў таму, але ў некаторых рэгіёнах Берасцейшчыны з’явілася нядаўна і ў абмежаванай колькасці. Тэкст падрыхтавалі Таццяна Хвагіна і Анатоль Варава, а фотаздымкі Сяргей Плыткевіч. Выданне карыснае не толькі турыстам, але і аматарам гісторыі, экскурсаводам.

«Шмат ідэй, але, на жаль, не ўсё можаш рэалізаваць з-за непаразумення з чыноўнікам,» – кажа адзін з аўтараў Таццяна Хвагіна.

– Трэба мусіць мець і смеласць, і напор, і настрой. Як бы на мяне не плявалі, як бы ў мой бок камяні не кідалі, а я ж пайду далей, таму што гэта раблю не для сябе, а раблю для горада, для гэтага рэгіёна, для той правы, якой займаюся. Вельмі шмат такіх людзей, у якіх былі ідэі і яны ў рэшце рэшт вырашылі: не буду я з вамі звязвацца.

Каб лепш ацаніць архітэктурнае і гістарычнае багацце Берасцейшчыны, кніга змяшчае карты з нанесенымі на ёй каштоўнасцямі. Акрамя таго, у кнізе прадстаўлены самыя папулярныя турыстычныя маршруты па рэгіёну.

Пятро Савіч

https://www.traditionrolex.com/8