https://www.traditionrolex.com/8
<p>Апошнім часам усё часцей і часцей можна заўважыць і пачуць рускага турыста на мінскіх вуліцах. Для жыхароў Масквы і бліжэйшых гарадоў Расіі з’ездзіць на некалькі дзён у Беларусь нечым нагадвае наша «зганяць на выходныя ў Вільню». Не вельмі далёка, але ўжо Еўропа. Едуць у Беларусь, каб з галавою акунуцца ў савецкае мінулае з жывёламі на цукерках, смачнай згушчонкай і чыстымі вуліцамі</p>

Заўсёды цікава даведацца, што думаюць замежнікі пра тваю краіну. А яшчэ цікавей гэта не толькі пачуць, але і ўбачыць. Мы старанна пакапаліся ў інстаграме ды сабралі тыповыя фотамеркаванні, фотаўражанні і фотаздзіўленні ад нашых усходніх суседзяў аб Беларусі, паведамляе Artsiadziba.by.

Апошнім часам усё часцей і часцей можна заўважыць і пачуць рускага турыста на мінскіх вуліцах. Для жыхароў Масквы і бліжэйшых гарадоў Расіі з’ездзіць на некалькі дзён у Беларусь нечым нагадвае наша «зганяць на выходныя ў Вільню». Не вельмі далёка, але ўжо Еўропа. Едуць у Беларусь, каб з галавою акунуцца ў савецкае мінулае з жывёламі на цукерках, смачнай згушчонкай і чыстымі вуліцамі.

Аўтараў фотаздымкаў, якія ў інстаграме падпісваюць з хэштэгамі #белоруссия і #belorussia, можна суб’ектыўна падзяліць на настальгіруючых турыстаў, якія едуць у чыстую «Белоруссию», тых, хто ў Беларусі праездам, і гасцей з беларускімі каранямі.

Грошы і кошты

Асобнай серыяй мы вылучылі фотаздымкі беларускіх грошай і чэкаў, якія звычайна суправаджаюцца каментарамі: «350 тонн за еду! Богачиииии!», «Кока-кола — цена 5 560!», «Чувствую себя миллионершей!».

2-2

@mulli_mulokko Чувствую себя миллионершей.

Парк савецкага перыяду

Вялікая колькасць савецкіх артэфактаў і інтэр’ераў у стылістыцы 80-х, якіх, па праўдзе кажучы, не менш засталося і ў Расіі, таксама прыцягвае ўвагу турыстаў. Толькі ў беларускай прасторы, яны, згодна з меркаваннем турыстаў з Расіі, з’яўляюцца не гістарычнымі фактамі з савецкага мінулага, а сённяшнімі жыццёвымі рэаліямі краіны.

3-3

@ili_yulia Гранд СОВОК Пэлас. Беларусь. Витебск.

Беларуская ежа: Dranik Land

Хто не посціў фотаздымкі ежы ў інстаграм? Калі рускі турыст прыязджае ў Беларусь, у яго інстаграме абавязкова з’явіцца здымак дранікаў з прыкладна такім ці падобным подпісам: «Ура!!! Белорусский Драник!!! С большой буквы Д!!! Я скучала по тебе, малыш!»

Беларускія тавары: цукеркі, піва, гарэлка, згушчонка

У Расіі тавары з Беларусі карыстаюцца вялікім попытам. Склалася меркаванне, што ўся беларуская прадукцыя якасная і натуральная. Таму пад шыльдаю «Товары из Белорусии» ў адной Маскве працуе не адна сотня крам, якія часам гатовыя выдаць за беларускае ўсё, што прадаюць, бо ведаюць, што тады будзе попыт. Прыязджаючы ў Беларусь, рускія турысты фатаграфуюць і найбольшую ўвагу звяртаюць на беларускія цукеркі, шакаладкі, гарэлку, піва і рагачоўскую згушчонку, якая надта ж ім нагадвае тую, «з дзяцінства». Гэтыя ж тавары часцей і вязуць у якасці «Presents from Belarusiа».

Назвы па-беларуску

На вуліцах Беларусі беларускую мову ўбачыш і пачуеш рэдка. Можа таму надпісы па-беларуску ў рускіх вызываюць здзіўленне, а да фотаздымка з надпісам «вакзал» яны дадаюць хэштэгі: #ржака #смешно #прикол. Ці гэта проста ўзровень адукаванасці і менталітэт?

Беларуская прырода: каровы і буслы

У топ фотаздымкаў беларускай прыроды адназначна патрапляюць каровы і буслы. На шматлікіх інстафотках сустракаюцца беларускія палі са снапамі ды цэлымі кампазіцыямі з іх.

Самае папсовае: зубр, бібліятэка, Нясвіж, Мір

У кожнай краіне турысты фатаграфуюць прыблізна адныя і тыя ж месцы ды помнікі. У нас склалася ўражанне, што калі абагульніць усе прагледжаныя ў інстаграме фотаздымкі, то турысты з Расіі найчасцей фатаграфуюць помнік зубру на трасе Масква – Брэст каля Баранавічаў, Нацыянальную бібліятэку і замкі ў Нясвіжы і Міры.

P.S. Прыкалюхі

Скончыць жа наш агляд «Што фатаграфуюць рускія ў Беларусі» хочацца фотаздымкамі, якім не знайшлося месца ў тэматычных серыях, але пакінуць іх без увагі мы не змаглі.

P.P.S.

Мы вырашылі не рабіць нейкія высновы ці падводзіць вынікі. Кожны ў гэтай публікацыі знойдзе свой адказ на пытанне: дык якая яна, Беларусь?

Павел Белавус
дырэктар «Арт Сядзібы»
https://www.traditionrolex.com/8