https://www.traditionrolex.com/8
<p>Семінар-летнік «Юны бёдвотчар» ладзіцца з 26 па 30 жніўня грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны»</p>

Семінар-летнік «Юны бёдвотчар» ладзіцца з 26 па 30 жніўня грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны», паведамляе «Твой Стыль».

Да ўдзелу запрашаюцца вучні 8-10 класаў.

Летнік пройдзе на тэрыторыі і пры падтрымцы біясфернага рэзервату «Прыбужскае Палессе».

У часе летніка ўдзельнікі атрымаюць базавую інфармацыю пра назіранні за птушкамі, а таксама навыкі жыцця ў палявых умовах.

Заявы на ўдзел прымаюцца да 22 жніўня.

Неабходна даслаць на адрас yavamne@inbox.ru (старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ Дзянісу Табунову) наступныя звесткі:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.

2. Узрост.

3. Адрас, кантактны тэлефон, у тым ліку хатні.

4. Ці з’яўляецеся сябрам АПБ?

5. У якіх мерапрыемствах АПБ удзельнічалі раней?

6. Чаго чакаеце ад летніка?

7. Ці маеце асаблівасці ў харчаванні (напрыклад, вегетарыянства)?

8. Ці маеце турыстычны рыштунак (спальнік, дыванок, намёт)?

Неабходна прыкласці скан альбо фота падпісанай бацькамі згоды на ўдзел у летніку па ўзоры: «Я, імя і прозвішча, дазваляю ўдзел майго сына/дачкі (імя, прозвішча, імя па бацьку) у палявым семінары «Юны бёдвотчар». Дата, подпіс».

Арганізатары аплочваюць харчаванне ўдзельнікаў, праезд – за свой кошт.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Паводле http://www.ptushki.org

Кася Крот

https://www.traditionrolex.com/8