Святланосны лік Мадон. У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага праходзіць выстава Аляксея Кузьміча

24.08.2013 - Новости

Святланосны лік Мадон. У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага праходзіць выстава Аляксея Кузьміча

У экспазіцыі прадстаўлена 80 карцін мастака-жывапісца. Гэта палотны, прсвечаныя гістарычным падзеям, партрэты і, безумоўна, вобразы Мадон, напісаныя аўтарам у розныя перыяды творчасці

У экспазіцыі прадстаўлена 80 карцін мастака-жывапісца, паведамляе "Рэспублiка". Гэта палотны, прсвечаныя гістарычным падзеям, партрэты і, безумоўна, вобразы Мадон, напісаныя аўтарам у розныя перыяды творчасці.

— Цэнтральнай работай экспазіцыі я б назваў карціну «Тры Мадоны», на якой змяшчаюцца вобразы трох жанчын розных эпох, — расказвае Аляксей Кузьміч-малодшы, арганізатар выставы. — Злева — ідэал жанчыны мінулага, а дакладней Сярэднявечча. Справа — ідэал будучыні, якому характэрны сцёртыя формы і страчаны ўнутраны змест, што было ўласціва творчасці Пікасо. А паміж імі — сучасная Мадона — сімвал душэўнай і цялеснай гармоніі. Дарэчы, прататыпам яе стала жонка мастака і мая маці — Інэса.

Сярод работ экспазіцыі ёсць і адна з першых карцін Кузьміча — «Даная». Менавіта з-за гэтага аголенага вобраза ў 80-я гады мастаку забаранілі праводзіць персанальныя выставы. Савецкай уладзе патрэбны былі вобразы калгасніц і рабочых, а не жанчын без адзення.

— Не ўсе ў той час разумелі, што бацька імкнуўся паказаць не нейкую пошласць, а прыгажосць жаночага цела, — працягвае Аляксей Кузьміч-малодшы. — Менавіта з дапамогай гэтых вобразаў ён імкнуўся адлюстраваць супрацьстаянне дабра і зла.

Самым вялікім з прадстаўленых на выставе палоцен можна лічыць карціну «Белакурая вясна», якая адлюстроўвае часціню і маладосць, іх перамогу над нячыстымі сіламі. Яе памер, дарэчы, два на тры метра.

Наведаць выставу можна да 15 верасня.

Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА

Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах