https://www.traditionrolex.com/8
<p>У невялічкай зале Музея сучаснага мастацтва сярод натоўпу цікаўных мінчукоў адкрыўся юбілейны фестываль перформансу. Калісьці ў 1999-м некалькі маладых мастакоў запланавалі зрабіць перформанс каля тых самых Навінак, вядомых як вар’ятня. Таму цяпер штогод у пачатку восені «Навінкі» пераязджаюць на некалькі дзён у цэнтр сталіцы</p>

У невялічкай зале Музея сучаснага мастацтва сярод натоўпу цікаўных мінчукоў адкрыўся юбілейны фестываль перформансу. Калісьці ў 1999-м некалькі маладых мастакоў запланавалі зрабіць перформанс каля тых самых Навінак, вядомых як вар’ятня. Таму цяпер штогод у пачатку восені «Навінкі» пераязджаюць на некалькі дзён у цэнтр сталіцы, паведамляе Generation.by.

Гледачы ўчора маглі не толькі назіраць ды захапляцца фрыканутымі дзеяннямі мастакоў з розных краін, але і прымаць удзел у працэсе: падтрымаць ніткі, пакаштаваць вясельны пірог і запіць яго віном. А некаторыя нават пазбавіліся на час перформансу свайго абутку. Маладая польская мастачка Вольга Навакоўска спачатку перамерала некалькі пар, потым абрала самыя зручныя — кросы, у якіх стартанула бегам у горад. Гледачы гадалі, ці гэта канец перформансу і можна забіраць свой абутак ці мастачка запрашала такім чынам прабегчыся па праспекце. З пачуццём інтрыгі ўсе рушылі на вуліцу шукаць гераіню. Пошук аказаўся паспяховым: праз некалькі хвілін пад апладысменты і дзіўныя позіркі мінакоў Вольга вярнулася ў Музей.

1

2

Ці то Вольга Навакоўска прыхільніца спартыўнага абутку і здаровага ладу жыцця, ці то нейкі іншы сэнс хаваецца ў гэтым выступе — засталося загадкай, над якой гледачам застаецца хіба разважаць перад сном. Зрэшты і цымус перформансу, са слоў куратара фэсту Віктара Пятрова, у тым, што яго кожны прачытвае па-свойму.

3

4

Публіка тым часам з захапленнем сачыла за кожным рухам мастакоў, штосекунду чуліся гукі фотазатвораў. Амаль пасля кожнага выступу адбывалася ратацыя гледачоў.

5

    «Гледачы кожныя 30 хвілін змяняюцца, таму можа быць да сямісот чалавек. У 1999 годзе на фэст можа нават і дзесяць тысяч прыйшло, — распавядае куратар імпрэзы Віктар Пятроў. — Але колькасцю нічога не возьмеш, зараз прыходзіць падрыхтаваная публіка, людзі ўсё больш-менш разумеюць. Лічу, што наша моладзь вельмі адукаваная і прасунутая ў гэтым плане, няма ніякіх пытанняў, нас шануюць і любяць».

Наступным аб’ектам шанавання публікі стаў мінскі перформер Аляксандр Сарна, які пад песню «Купляй беларускае» іранізаваў на тэму брэндаў з дапамогай разрыву на сабе беларускіх пластыкавых пакетаў.

6

Іспанская мастачка Аналія Белтран Жалес паказвала кроўную сувязь паміж маці і дзецьмі з дапамогай чырвоных нітак, чырвонага віна і некалькіх прысутных, якія ўвасаблялі яе дзяцей. Аналія вучылася выяўленчаму мастацтву, але з 2001 займаецца выключна перформансам. Яна ўпершыню наведвае «Навінкі» і задаволена беларускімі гледачамі.

    «Я ўпершыню ў Беларусі і адчуваю, што публіка вельмі блізкая мне і яна мяне разумее. Падаецца, што тут перформансы болей папулярныя, чым у маёй краіне», — кажа іспанская мастачка.

7
Па плане фестываль мусіў скончыцца на возеры Вяча пад Мінскам, аднак арганізатарам за дзень да пачатку «Навінак» пазванілі і паведамілі, што трэба браць дазвол.

    «Мне патэлефанавалі ўчора і сказалі, што я мушу мець дазвол на паказ чаго-небудзь у Мінскім раёне. Дарэчы, раней казалі, што трэба мець дазвол, каб паказваць у горадзе, і казалі, маўляў, хлопцы едзьце ў лес, на рэчку і паказвайце, а зараз ужо на рэчку не паедзеш», — тлумачыць Віктар.

8

У панядзелак 2 верасня яшчэ запланаваны перформансы, яны адбудуцца ў Музеі сучаснага мастацтва. Пачатак: 13.00 (2 верасня).

Болей здымкаў з перформансаў глядзіце ў фотаблогу.

Наста Darteco

https://www.traditionrolex.com/8