https://www.traditionrolex.com/8
<p>Экспазіцыя складалася з унікальных лялек і ўпрыгожванняў ручной працы, зробленных з натуральных каменняў, пластыка і прыродных матэрыялаў</p>

Выстава лялек і біжутэрыі расійскай майстрыхі Галіны Жэмчужнай (Galiz) прайшла ў арт-галерэі «Крыга» ў апошні дзень лета.

Экспазіцыя складалася з унікальных лялек і ўпрыгожванняў ручной працы, зробленных з натуральных каменняў, пластыка і прыродных матэрыялаў, паведамляе «Гродзенская праўда».

Стэнд з упрыгожваннямі размясціўся ва ўнутраным дворыку, лялькі ж занялі дзве залы галерэі. Значнае месца сярод твораў займала калекцыя Бабаў-Ёжак. Серыйную вытворчасць прадстаўлялі таксама жанчыны Усходу, лешыя і іншая нечысць.

На выставе можна было пабачыць і прадстаўнікоў розных прафесій і заняткаў — праграміста, настаўніцу, мастака, рыбака, балерыну. Пазнавальнымі ў вобразе лялек былі знакамітасці — Чарлі Чаплін, Луі Армстронг, Леў Талстой. І проста паасобныя экзэмпляры краналі арыгінальнасцю выканання: цяжарная жанчына з надпісам «Жаночае шчасце», басаногі Янэк, стомлены вандроўнік, смешны цемнаскуры анёлак.

Даведка «ВГ»

Галіна Жэмчужная — пакуль малавядомая гродзенцам майстрыха з Расіі. Яна жыве недалёка ад Санкт-Пецярбурга, але плануе пераехать у наш горад. Лялькамі пачала займацца больш за два гады таму. Першую ляльку — Снягурку — ёй проста захацелася зрабіць пад Новы год. Так адна за адной пачалі з’яўляцца лялькі, да якіх аўтарка ставіцца амаль як да жывых.

1

2

3

4

5

Марына ХАРЭВІЧ

https://www.traditionrolex.com/8