https://www.traditionrolex.com/8
<p>Музей трэба ствараць не толькі дзеля ўвекавечвання памяці іерарха, а ў першую чаргу для захавання артэфактаў, звязаных з кардыналам</p>

Вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску прапануюць стварыць музей першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтка, сообщает Беларускае Радыё Рацыя.

На іх думку, добрым месцам пад экспазіцыю можа стаць сам касцёл або Міждыяцэзіяльная вышэйшая семінарыя імя Св. Тамаша Аквінскага. 

Музей трэба ствараць не толькі дзеля ўвекавечвання памяці іерарха, а ў першую чаргу для захавання артэфактаў, звязаных з кардыналам.

Па словах былога старшыні касцёльнага камітэта Валянціны Марцінкевіч, трэба ўжо пачынаць збіраць матэрыял:

- Трэба шукаць экспанаты, а экспанаты - гэта архіў, разнастайныя фотаздымкі, выданні, дзе змяшчаюцца яго выказванні і выступы ў прэсе - гэта ўсё трэба сабраць. Таксама трэба сабраць асабістыя рэчы, як бы там не было, гэтае пытанне міма епіскапата не пройдзе, проста так гэта ніхто не вырашыць.

Яшчэ жывыя пінчукі, якія дапамагалі кардыналу пасля вызвалення з лагераў. Гэтыя вернікі могуць даць парады па афармленні музея. Усё будзе залежыць ад сённяшніх іерархаў каталіцкай Царквы ў Беларусі.

Пятро Савіч

https://www.traditionrolex.com/8