https://www.traditionrolex.com/8
<p>Паглядзець на рэканструкцыю бітвы пад Млаваю прыехалі 70 000 чалавек</p>
Выбухі ды стрэлы, танкі з самалётамі ды сапраўдныя жаўнеры – усё гэта можна было на свае вочы пабачыць пад польскім горадам Млава. Акурат там прайшла рэканструкцыя надзвычай важнай у гісторыі бітвы, з якой фактычна і пачалася Другая сусветная вайна, паведамляе belsat.eu.

У свядомасці большасці грамадзян постсавецкіх краін глыбока замацавалася меркаванне, што нацысцкая агрэсія пачалася 22 чэрвеня 1941 года – калі і Вялікая Айчынная вайна.

Еўрапейскае ж грамадства пачаткам Другой сусветнай вайны лічыць 1 верасня. Акурат тады, у 1939 годзе, гітлераўскія захопнікі ўварваліся на тэрыторыю Польшчы. Тут, пад горадам Млава, і адбыўся адзін з першых баёў.

Пачатак Другой сусветнай вайны ў Польшчы адзначаюць штогод. Пад Млаваю традыцыйна праходзіць адна з найбуйнейшых у Заходняй Еўропе рэканструкцый бітвы. Сёлета на ўрачыстасць упершыню завітаў прэзідэнт краіны Браніслаў Камароўскі. Паглядзець сапраўды было на што – больш за 400 жаўнераў і цывільных, танкі, гарматы і нават самалёты.
Знайшлося тут месца і нашым суайчыннікам – прычым, не выпадкова. На гэтым полі ў 1939 годзе змагалася 20-я дывізія пяхоты – яна была названая «жалезнаю», але таксама была названая Беларускаю дывізіяй. Гэтая дывізія стваралася на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Яна даволі моцна там стваралася і мела абараняцца на баранавіцкім кірунку. А значыць – ад бальшавікоў. Але на пачатку 1939 года стала ясна, што вайна з Нямеччынаю – гэта пытанне часу. У сакавіку Польшча правяла патаемную мабілізацыю часткі рэзервістаў. Некалькі тысяч беларусаў, якія трапілі ў 20-ю Баранавіцкую дывізію, перакінулі пад Млаву.

***



Гэтыя людзі з 1 верасня 1939 года пачалі змагацца разам з палякамі супраць нацыстаў. Гэта варта шанаваць, і пра гэта варта памятаць. Але доўгі час, на жаль, пра тое ў Беларусі не згадвалі.

Паглядзець на рэканструкцыю бітвы пад Млаваю прыехалі 70 000 чалавек. 

МЛ
Фото Zbyszek R.

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

1
1
https://www.traditionrolex.com/8