У Лідзе стварылі сучасную калекцыю адзення з элементамі беларускага ткацтва (+фота)

13.09.2013 - Новости

У Лідзе стварылі сучасную калекцыю адзення з элементамі беларускага ткацтва (+фота)

Новая калекцыя аб’яднала дзве эпохі: мінулае і сучаснае. Але самае галоўнае – гэтае адзенне можна насіць: хоць зараз апранай і ідзі на вуліцу

Майкі, якія носіць сучасная моладзь, «крычаць»: «Інтым не прапаноўваць, я кахаю мужа», «Сапраўдны мужчына на дарозе не валяецца, а валяецца на канапе» і т. п. Што можна падумаць пра носьбітаў гэтых рэчаў? Як мінімум – уявіць той самы «інтым». Можна прыводзіць яшчэ шмат прыкладаў – моладзь расхоплівае і лічыць за «моду» ўсё тое, што прывезена з-за мяжы. Чаму так? Існуе ж у нас і свая, беларуская мода... Рашэнне гэтай праблемы знайшлі супрацоўнікі Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры «Спадчына», якія ствараюць калекцыю адзення для моладзі з элементамі беларускага традыцыйнага ткацтва. Новая калекцыя аб’яднала дзве эпохі: мінулае і сучаснае. Але самае галоўнае – гэтае адзенне можна насіць: хоць зараз апранай і ідзі на вуліцу.

Апрануцца сучасна і па-беларуску паспрабаваў і карэспандэнт «Лідскай газеты».

У той час, калі ўмельцы ўзнаўляюць беларускія нацыянальныя касцюмы і выкарыстоўваюць іх ва ўстановах культуры ў якасці дэманстратыўных экспанатаў, лідскія майстры, адзіныя на Гродзеншчыне і адны з нямногіх у рэспубліцы, прыстасавалі іх да паўсядзённага жыцця сучаснай моладзі. На нядаўнім фестывалі «Скарбы Гродзеншчыны» ў цэнтры «Спадчына» адбыўся паказ часткі калекцыі – у выніку знайшліся людзі, якія тут жа гатовыя былі гэтае адзенне купіць. Сёння, зараз! Гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, што творцы на правільным шляху.

1

– Калекцыя прадугледжвае 25 мадэлей, – расказвае яе аўтар, малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры «Спадчына» Ірына Вашкевіч. – Пакуль жа створаны шэсць з іх. 

3

У працэсе група супрацоўнікаў, а гэта Ірына Вашкевіч, якая стварае эскізы, майстар па ткацтву Дар’я Маташук, майстры па шыццю Валянціна Сільвановіч і Таццяна Грыцук, вывучаюць энцыклапедычныя варыяцыі, арнамент, падбіраюць колеравую гаму, разлічваюць, як можна ўкрапіць у будучы камплект адзення нацыянальную сімволіку, спалучыць элементы ручнога ткацтва, вышыўкі, набіўнога малюнка і сучасную тканіну. Здараецца, у працэсе аўтары адыходзяць ад эскіза – усяго адзін лапік вытканай уручную тканіны можа стварыць зусім новы эфект, і касцюм бачыцца ўжо па-іншаму. Што тычыцца матэрыялу, то разглядаецца эканамічны варыянт: касцюм з тканіны ручнога ткацтва нятанны, таму спалучаюцца віскоза, паўшарсцяная тканіна, скура і, вядома, палатно. 

2

Ірына Вашкевіч паказвае мадэлі, якія можна ўжо сёння прымяраць і выходзіць на вуліцу. Вось хаця б футболка: звычайная, маладзёжная, але ўпрыгожаная старажытным арнаментам у форме манішкі. Верхнюю частку замест стандартных узораў упрыгожвае арнамент – у комплексе глядзіцца стыльна, эфектна. Або – мужчынскія штаны з элементамі галіфэ: з сучаснага матэрыялу, які імітуе джынс, са скуранымі ўкрапленнямі і заклёпкамі па баках. Побач – кашуля: тканіна – цалкам ручное ткацтва, аздобленае ўзорам. Між іншым, гэтая ж кашуля – сучаснай формы з адваротнымі рукавамі, якія зашпільваюцца вышэй локця на гузік. У мужчынскі падлеткавы камплект уваходзяць брыджы, завужаныя знізу, і жакет з кароткім рукавом і капюшонам. У жаночых камплектах вельмі часта можна ўбачыць шнуроўку, якая нагадвае традыцыйны гарсэт. Прыгожа глядзіцца спадніца, выкананая метадам лапікавага шыцця з кавалачкаў тканіны розных ткацкіх тэхнік. Яшчэ адзін жаночы касцюм – шырокія штаны і баваўняны жакет – імітацыя гарсэта са шнуроўкай ззаду і замочкам спераду. З тканіны выкарыстаны лён, паўшэрсць, тканае палатно. У якасці аксэсуараў – тканыя паясы, якія потым трансфармуюцца ў рамяні і ручкі да сумачак, падвескі.

4

– У распрацоўцы калекцыі ўлічваліся розныя густы, – расказвае Ірына, – сваё адзенне знойдзе ў ёй той, хто аддае перавагу спартыўнаму стылю, і той, хто носіць класіку. Асноўная ідэя – паказаць, якія розныя варыяцыі ёсць у спалучэнні сучаснага і традыцыйнага элементаў. Гэта стыльна і прыгожа, гэта тое, чым беларусам можна ганарыцца.

5

Першая калекцыя – як першая ластаўка. Зразумела, невялікі калектыў цэнтра рамёстваў не зможа наладзіць прамысловы выпуск такога адзення і забяспечыць ім кожнага лідчаніна, хто пажадае яго ў свой гардэроб. А вось швейным фабрыкам варта было б узяць яе на заметку, каб урэшцэ парадаваць беларусаў беларускім.

Вольга Яхантава

Рубрики: Калейдоскоп

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах