https://www.traditionrolex.com/8
<p>Юбілейны фестываль толькі па квітках наведалі каля 8 тысяч гледачоў, акрамя таго, быў вольны ўваход для тых, хто апрануты ў нацыянальныя строі</p>

У музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы пад Мінскам прайшоў Міжнародны этнічны фестываль «Камяніца», паведамляе «Гомельская правда».

У фестывалі прынялі ўдзел украінскія «Даха-Браха» і «Фолькнеры«, польскі Orkiestra Sw.Mikolaja, расійска-беларуская Hvarna, беларускія «Гуда», «Стары Ольса» і «Палац». На малай пляцоўцы выступалі дзіцячыя фальклорныя калектывы, у тым ліку «Рада» пад кіраўніцтвам Ірэны Катвіцкай, якія разам з «Палаца» выканалі песню «Русалкі». Акрамя дзвюх канцэртных пляцовак госці фестывалю маглі наведаць кірмаш рамёстваў, рыцарскую пляцоўку, фотавыставу Алега Белавусава, была таксама дзіцячая гульнявая пляцоўка і танцавальная з капэлай «На таку».

За пяць год «Камяніца» ўжо займела сваё кола гледачоў і стала вядомая як адзін з лепшых беларускіх фестываляў. Таму дарога з Гомеля, як стала зразумела, яшчэ параўнальна блізкая, бо на фестываль ехалі і з Масквы, і з Кіева, не кажучы пра беларускія Віцебск, Магілёў, Гродна, Брэст.

1

2

3

4

5

6

7

8

9

Юбілейны фестываль толькі па квітках наведалі каля 8 тысяч гледачоў, акрамя таго, быў вольны ўваход для тых, хто апрануты ў нацыянальныя строі. Крыху здзівіла, што ў строях было адносна мала людзей, як варыянт тлумачэння – дэмакратычны кошт уваходнага квітка. Сярод строяў былі часам вельмі дзіўныя, напрыклад, фабрычныя жаночыя сарочкі з тыпова мужчынскай вышыўкай, з-за чаго нават прыходзілася прыглядацца, хлопец каля цябе альбо дзяўчына. Адзін са станоўчых момантаў – строі вельмі дапамагалі ў вялізным натоўпе шукаць знаёмых людзей.

Крыху напружвала толькі вялікая колькасць міліцыі. Зразумела, што масавае мерапрыемства не можа абысціся без гэтага. Знаёмыя расказвалі, што на замежных фэстах міліцыянты апранаюць цывільнае адзенне, і таму іх амаль не заўважна. Арганізатары «Камяніцы» кажуць, што ў будучыні на фэсце магчыма ўвядзенне дрэс-коду – толькі нацыянальнае адзенне.



Калі не зважаць на праблемы з гукам, выступы калектываў былі на добрым узроўні – прафесіяналізм артыстаў і агульны выдатны настрой зрабілі сваю справу. І, канешне ж, цёплае сонечнае надвор’е.

Ірына Глушэц

https://www.traditionrolex.com/8