https://www.traditionrolex.com/8
<p>Скульптура мусіла з’явіцца на беразе Лепельскага возера 14 верасня</p>

14 верасня Лепель святкуе Дзень горада. Яшчэ паўгода назад было абвешчана, што менавіта ў гэты дзень у горадзе з’явіцца незвычайная фігура, паведамляе Euroradio.

Ідэя належыла краязнаўцу Валадару Шушкевічу, які знайшоў у творы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» падрабязнае апісанне лепельскага Цмока:

«…выглядам той цмок быў, як звер фока, такі самы льсняны, у складках, толькі без поўсці… але даўжэй за яго куды… бо даўжыні ў яго было сем з паловай лагожаскіх сажняў…»

Гэтую цытату і планавалася змясціць на помніку Цмоку, які стварыў скульптар Леў Аганаў. Фінансуецца адліўка помніка праз грант экалагічнай праграмы Еўрасаюза. Помнік усталёўваецца за сродкі райвыканкама.

«Вырашылі адкласці адкрыццё недзе на кастрычнік, бо не паспявалі ўсё зрабіць, — кажа Валадар Шушкевіч. — Але ніякай праблемы тут няма. Галоўнае, што сам помнік ужо гатовы і адкрыццё адбудзецца ў любым выпадку».

Апошні час Цмок робіцца папулярным этна-турыстычным сімвалам. У інтэрнэце працуе нават цэлы сайт «Краіна Цмокаў».

Фота: lepel.by.

https://www.traditionrolex.com/8