https://www.traditionrolex.com/8
<p>Выстава падарункаў Рэспубліцы Беларусь уключае ў сябе прадметы, падораныя кіраўніцтву Беларусі лідэрамі дзяржаў, дыпламатамі, грамадскімі дзеячамі і арганізацыямі з розных краін, у тым ліку з Індыі, Расіі, Кітая</p>

Беларусь сёння – гэта суверэнная дзяржава, якая праводзіць самастойную, міралюбівую знешнюю палітыку, актыўна развівае супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі ў розных частках свету, паведамляе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

Выстава падарункаў Рэспубліцы Беларусь уключае ў сябе прадметы, падораныя кіраўніцтву Беларусі лідэрамі дзяржаў, дыпламатамі, грамадскімі дзеячамі і арганізацыямі з розных краін, у тым ліку з Індыі, Расіі, Кітая.

Наведвальнікі выставы змогуць ўбачыць каштоўныя падарункі з фондаў музея. Гэта і памятныя медалі ад Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна, прысвечаныя 200-й гадавіне вайны 1812 г., унікальную скарбонку з Карэйскай Рэспублікі, а таксама «Самарскі крыж» – галоўны элемент вядомага сцяга, сімвала ўзброеных сіл Балгарыі, і іншыя падарункі, што сімвалізуюць добрасуседскую знешнюю палітыку Рэспублікі Беларусь.

https://www.traditionrolex.com/8