https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Нацыянальным парку «Нарачанскі» 11 і 12 верасня адбыўся майстар-клас «Эфектыўнае выкарыстанне культурнага ландшафту для павелічэння турыстычнага патэнцыялу мясцовасці ва ўмовах асабліва ахоўваемай прыроднай тэрыторыі»</p>
У Нацыянальным парку «Нарачанскі» 11 і 12 верасня адбыўся майстар-клас «Эфектыўнае выкарыстанне культурнага ландшафту для павелічэння турыстычнага патэнцыялу мясцовасці ва ўмовах асабліва ахоўваемай прыроднай тэрыторыі», паведамляе «Рэгіянальная газета».

Прайшоў ён у рамках міжнароднага праекта «Культурныя ландшафты: традыцыі для развіцця», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. «Нарачанскі» ўдзельнічае ў гэтым праекце ў якасці мадэльнай тэрыторыі разам з расійскімі нацыянальнымі паркамі «Угра» і «Кеназерскі».

– Асноўная мэта мерапрыемства – практычная частка ўдзелу Нацыянальнага парку ў міжнародным праекце, – расказаў намеснік генеральнага дырэктара НП «Нарачанскі» па навуковай рабоце Валерый Люштык. – На майстар-клас былі запрошаны прадстаўнікі мясцовай суполкі, у першую чаргу – гаспадары аграсядзіб.

– З якой мэтай іх запрашалі?

– Каб праінфармаваць удзельнікаў аб разнастайнасці і вялікай колькасці аб’ектаў, якія маюць дачыненні да культурнага ландшафту рэгіёна. А таксама параіцца, пашукаць нейкія шляхі ўзаемадзеяння, якія бы спрыялі таму, каб урэшце рэшт кожны мог больш эфектыўна выкарыстаць магчымасці гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцяў у мэтах экалагічнага турызму.

Супрацоўнікі Нацыянальнага парку патлумачылі сэнс новага для многіх паняцця «культурны ландшафт».  Існуе некалькі трактовак яго. Напрыклад, у дакументах ЮНЕСКА культурны ландшафт разумеецца як вынік сумеснай творчасці чалавека і прыроды. Ён ілюструе працэсы эвалюцыі грамадства пад уплывам умоў прыроднага асяроддзя і сацыяльных, эканамічных і культурных працэсаў.

Выдзяляюць шмат тыпаў культурных ландшафтаў. Ёсць два асноўныя раздзелы: матэрыяльныя і нематэрыяльныя. Да матэрыяльных адносяцца: археолага-геалагічныя аб’екты; сядзібна-паркавыя комплексы; храмы; вясковыя і гарадскія індывідуальныя ландшафты ў выглядзе тыповых забудоў; ваенна-гістарычныя ландшафты; аб’екты рэканструкцыі традыцыйнага быту, экалагічныя сцяжынкі. Да нематэрыяльных адносяцца: паданні, абрады, народныя святы.   

Апроч расказу пра культурныя ландшафты, удзельнікі майстар класу маглі пабачыць іх падчас экскурсійнага маршруту. А суправаджалі ў паездках не толькі супрацоўнікі Нацпарку, але і мясцовыя краязнаўцы – Міхаіл Чарняўскі і Іван Драўніцкі. Яны дзяліліся паданнямі, успамінамі  – а Іван Пятровіч нават фрагменты старадаўняга народнага абраду паказаў.

1

Два дні паездкі праводзіліся па розных маршрутах. У другі дзень удзельнікі наведалі не толькі цікавыя мясціны Мядзельшчыны (прыродны комплекс «Блакітныя азёры», Альшэва, Камарова), але і суседняй Пастаўшчыны. Пабывалі ў Камаях, дзе завіталі ў касцёл, паслухалі арганную музыку, у Лынтупах пабачылі сядзібу Бішэўскіх.

2

 Вядома, адбыўся і абмен меркаваннямі. І гаспадары аграсядзіб свае прапановы ўносілі: скажам, выказвалі думку, каб было больш масавых культурных мерапрыемстваў.

Пацікавіўся ўражаннямі ад мерапрыемства ў Наталлі Смятанінай з вёскі Малая Сырмеж.

– Майстар-клас быў выключна карысным: сваёй пазнавальнасцю, насычанасцю, інфарматыўнасцю. Для мяне тэма культурных ландшафтаў часткова новы матэрыял, але яна адпавядае сённяшняму дню. Цікавая была і экскурсія: хаця, напрыклад, у Камаях была ў шосты раз, усё роўна даведалася шмат новага.

Алесь ВЫСОЦКI

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА

https://www.traditionrolex.com/8