https://www.traditionrolex.com/8
<p>Праект рэканструкцыі сядзібна-паркавага комплекса ў Залессі «Выкарыстанне гістарычных сядзіб і іх адаптацыя да сучасных культурных умоў» фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Работы сучаснага этапа рэканструкцыі павінны скончыцца 31 снежня гэтага года. Сядзіба ўсё больш набывае рысы завершанасці. Пад зялёны дах увабраліся ўсе будынкі сядзібы, у двары чакае свайго часу вежа, якая зойме месца над галоўным уваходам</p>

Па прычыне рэстаўрацыйных работ другі год запар фэст-кірмаш «Залессе вітае сяброў» прайшоў не на тэрыторыі сядзібы, а побач з ёй, на прыступках і алеях непрацуючага прафілакторыя. Менавіта тут бойка гандлявалі сваімі таварамі народныя майстры, вясковыя гаспадары, паведамляе «Гродзенская праўда».

І як звычайна на залескіх фестывалях, ладзіліся падворкі вёсак і ўстаноў, на якіх госці частавалі залескімі стравамі. На сёлетнім кірмашы прэзентавалі дзве навінкі. Адной з іх стаў выдадзены нядаўна зборнік невядомых раней музычных твораў Міхала Клеафаса Агінскага. У яго ўвайшло 17 твораў, выдадзеных у Беларусі ўпершыню.  У другі том увойдуць яшчэ 12 твораў, якія былі выдадзены толькі адзін раз у Санкт-Пецярбургу і больш нідзе не друкаваліся.

Як адзначыў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ, даследчык айчыннай культуры, рэжысёр і залаты голас Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета  РБ Віктар Скарабагатаў, гадоў пятнаццаць таму ў Беларусі быў пастаўлены балет на музыку Агінскага. Зараз запланавана аднавіць гэтую пастаноўку, і праз год яе плануюць паказаць на фэсце ў Залессі.

Сярод ганаровых гасцей фестывалю – старшыня мінскага сталічнага Саюза прадпрымальнікаў  Уладзімір Карагін, які шмат працуе па аднаўленні і рэканструкцыі багатай гісторыі нашай краіны і вяртанні ў Беларусь творчай спадчыны Агінскіх. Менавіта ён выкупіў на аўкцыёне мемуары Леанарда Ходзькі, які дзесяць гадоў быў асабістым сакратаром Міхала Клеафаса. Мемуары пакуль існуюць толькі на французскай мове і яшчэ чакаюць свайго перакладу.

А напрыканцы гэтага года на беларускай опернай сцэне павінна пабачыць свет опера Агінскага «Зеліда і Валькур, або Банапарт у Каіры».

Яшчэ адной разынкай залескага свята  стала прэм’ера фільма пра Агінскага і яго час «Рана на сэрцы», створанага ў Беларускім відэацэнтры аўтарам сцэнарыя Аленай Антанішынай і рэжысёрам Настассяй  Мірашнічэнка.

А для залесцаў фэст-кірмаш стаў святам вёскі, на якім адзначылі лепшых па прафесіі з усіх прадпрыемстваў і ўстаноў, назвалі лепшую сям’ю і таленавітых маладых людзей, гаспадароў лепшых падворкаў, самага маладога і самага старэйшага жыхароў. А над ваколіцамі Залесся гучаў шчымліва-кранаючы паланэз «Развітанне з Радзімай».

Дарэчы, праект рэканструкцыі сядзібна-паркавага комплекса ў Залессі «Выкарыстанне гістарычных сядзіб і іх адаптацыя да сучасных культурных умоў» фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Работы сучаснага этапа рэканструкцыі павінны скончыцца 31 снежня гэтага года. Сядзіба ўсё больш набывае рысы завершанасці. Пад зялёны дах увабраліся ўсе будынкі сядзібы, у двары чакае свайго часу вежа, якая зойме месца над галоўным уваходам.

В тему
Постоянные делегации Беларуси, Литвы и Польши при ЮНЕСКО предложили включить 250-летний юбилей Михала Клеофаса Огинского в календарь памятных дат ЮНЕСКО на 2014–2015 годы. Об этом БелТА сообщили в посольстве Беларуси во Франции. Данная тема обсуждалась на встрече в посольстве постоянного представителя Беларуси при ЮНЕСКО Павла Латушко с активистами общественного организационного комитета по подготовке к празднованию в 2015 году 250-летия со дня рождения Михала Клеофаса Огинского.

На встрече стороны рассмотрели возможные планы и подходы по организации совместных празднований по случаю юбилея известного дипломата и композитора в Беларуси, Литве, Польше и Франции. По предложению трех постоянных делегаций при ЮНЕСКО юбилей Михала Клеофаса Огинского подан для включения в календарь памятных дат ЮНЕСКО. 191-я сессия Исполнительного совета ЮНЕСКО одобрила данное предложение и рекомендовала генеральной конференции организации включить эту дату в резолюцию главного руководящего органа ЮНЕСКО.

Среди мероприятий по празднованию 250-летия со дня рождения Михала Огинского в 2015 году намечается провести концерт оркестра Молодечненского музыкального колледжа в штаб-квартире ЮНЕСКО, а также гала-концерт в Молодечно, выставочные мероприятия, связанные с именем и памятью известного композитора.

Наталія Валынец

https://www.traditionrolex.com/8