https://www.traditionrolex.com/8
<p>Ануляванне візы на мяжы або непасрэдна на тэрыторыі чужой краіны – хіба не самае горшае, што можа здарыцца з падарожным. Варта ведаць, якія на гэта могуць быць прычыны і якія наступствы</p>

Адзін з слухачоў Радыё Рацыя звярнуўся да нашага эксперта з пытаннем пра ануляванне візы.

– За якія парушэнні можна страціць візу і з-за якіх дакументаў могуць не пусціць у Польшчу?

Ануляванне візы на мяжы або непасрэдна на тэрыторыі чужой краіны – хіба не самае горшае, што можа здарыцца з падарожным. Варта ведаць, якія на гэта могуць быць прычыны і якія наступствы. У ЕЗ працэдуры падзяляюцца на:

– ануляванне;

– адмену;

– скарачэнне тэрміну дзеяння.

Працэдуры анулявання, адмены ці скарачэння тэрміну візы прызначаны для прадухілення пранікнення на тэрыторыю ЕЗ грамадзян з краін, якія не з’яўляюцца ўдзельнікамі Шэнгенскай Канвенцыі.

1. Ануляванне

Ануляванне візы адбываецца на мяжы. Працэдуру праводзяць непасрэдна супрацоўнікі памежнай службы. Мэта гэтай працэдуры – прадухіліць уезд на тэрыторыю Шэнгенскай Канвенцыі, у прыватнасці ў разе выпадковага выдання візы, замежным асобам, якія прызнаныя непажаданымі. Ануляваная віза лічыцца нядзейснай.

Варта адрозніваць ануляванне візы і адмову ва ўездзе, у разе чаго памежны кантроль не касуе візы, але адмаўляе ва ўездзе на сваю тэрыторыю асобе, што мае візу, прыкладам, з-за браку дакументаў, якія пацвярджаюць мэту ўезду.

2. Адмена

Ануляванне візы, якое не мае зваротнай сілы, магчыма пры ўездзе атрымальніка візы, гэта скасаванне крайняга тэрміну дзеяння аднароднай па працягласці візы. У адпаведнасці з артыкулам 23 Шэнгенскай Канвенцыі ануляванне адбываецца ў выпадку, калі пры праверцы выяўлена, што падарожны, які мае належным чынам выдадзеную візу, не выконвае альбо перастаў выконваць адну ці некалькі ўмоў, вызначаных у арт. 5 п.1, літ. с), d), e) Шэнгенскай Канвенцыі.

3 Скарачэнне тэрміна візы

Гэтая працэдура выкарыстоўваецца ў ЕЗ перад высылкай замежніка са сваёй тэрыторыі. Скарачэнне тэрміна дзеяння візы прыводзіць да скарачэння працягласці знаходжання да колькасці дзён паміж датай перасячэння мяжы і вызначанай датай высылкі замежніка. 

Закон ЕС прадугледжвае дзевяць прычын, паводле якіх кампетэнтны орган можа адмовіць у выдачы візы або зняць/адмяніць атрыманую візу. Гэта наступныя прычыны:

а) асабістыя дадзеныя пра падарожніка занесены ў спіс іншаземцаў «Шэнгенскай інфармацыйнай сістэмы», знаходжанне якіх у ЕЗ з’яўляецца непажаданым;

б) падарожны не мае дастатковых сродкаў для існавання на час запланаванага знаходжання, а таксама для вяртання ў краіну паходжання або пражывання;

в) падарожны не мае медыцынскай страхоўкі, сапраўднай на перыяд запланаванага знаходжання на тэрыторыі Шэнгенскай зоны, каб пакрыць тыя выдаткі, якія могуць узнікнуць падчас знаходжання, напрыклад калі спатрэбіцца тэрміновая медыцынская дапамога, нечаканае лячэнне ў шпіталі альбо выпадак смерці, у якіх страхоўшчык абавязваецца пакрыць выдаткі на паслугі, якія прадстаўляюцца застрахаванаму і аплачвае непасрэдна арганізацыі, якая прадставіла такія паслугі, на падставе выпісанага рахунку;

г) падарожны стварае пагрозу бяспекі, грамадскаму парадку або бяспецы дзяржавы ў час свайго знаходжання на яе тэрыторыі;

д) прадстаўленыя дадзеныя пра асобу былі непраўдзівымі;

е) падача ілжывай інфармацыі падчас падачы заяўкі на  нацыянальную візу (падаванне ілжывай інфармацыі, выкарыстанне падробленых дакументаў);

ж) брак абгрунтавання мэты або ўмоў побыту;

з) віза можа быць адклiканая па заяве ўладальніка;

і) прадстаўлены дакумент для падарожжа не адпавядае ўсталяваным крытэрам (у пашпарце мусіць быць 2 вольныя старонкі, і ён павінен быць выдадзены не пазней 10 гадоў таму).

Якія выпадкі часцей за ўсё прыводзяць да анулявання візы?

   Часцей усяго касаванне візы адбываецца непасрэдна ў зоне Шэнген. Прыкладам, падчас польска-нямецкага патрулявання часцей затрымліваюць грамадзян  Беларусі і Украіны, якія перамяшчаюцца ў межах Шэнгенскай зоны на падставе віз, атрыманых неадпаведным шляхам. Каб  атрымаць візу, замежнікі часам уводзяць у зман польскіх чыноўнікаў консульстваў у Беларусі і Украіне, заяўляюць пра сваю гатоўнасць працаваць у Польшчы і прадстаўляюць неабходныя паперы пра магчымасць іх працаўладкавання. У рэальнасці ж у пададзеных працадаўцаў не ўладкоўваюцца, а візы выкарыстоўваюць як «пропуск» у іншыя краіны Заходняй Еўропы. Усе замежнікі, пасля адмены віз сапраўдных, але атрыманых падманным шляхам, абавязаны пакінуць Польшчу. У 2012 годзе па гэтай прычыне было анулявана каля 300 віз.

Ці ёсць кантрабанда падставай для анулявання візы?

   Усё залежыць ад таго, што разумець пад тэрмінам кантрабанда. На сённяшні дзень, прыкладам, кантрабанда акцызных тавараў, такіх як цыгарэты і алкаголь, не разглядаецца як вельмі вялікая правіна. Па гэтай прычыне гэта не падпадае пад пункт а) (глядзі вышэй). Але не выключана, што ў будучыні ЕЗ будзе ўлічваць гэты аспект, і  чалавек, які трапіўся на такіх выпадках, страціць магчымасць падаць заяву на атрыманне візы. Але наўрад ці бліжэйшым часам такія меры могуць быць прыняты, бо існыя вялікія штрафы адпужваюць большасць грамадства ад спроб зарабіць такім чынам. Інакш справы выглядаюць з больш сур’ёзнай кантрабандай: наркотыкамі альбо зброяй. У гэтай сітуацыі віза будзе анулявана на падставе пункта г) (глядзі вышэй).

https://www.traditionrolex.com/8