https://www.traditionrolex.com/8
<p>«Прыехалі ў Іспанію і паглядзелі матч у гатэлі! Гэта поўная жо..а была»</p>

Еўрарадыё разбіралася, чаму.

«Прыехалі ў Іспанію і паглядзелі матч у гасцініцы!» — піша на адным з форумаў заўзятар Уладзімір пра свой візіт на матч Іспанія-Беларусь у горад Пальма-дэ-Маёрка.

Уладзімір такі не адзін — квіткоў не хапіла прыкладна сотні фанатаў. Усе яны дабіраліся на гульню самастойна, не паклапаціўшыся пра квіткі загадзя. Сцвярджаюць, што раней такіх праблем не было — мясцовая адміністрацыя пакідала для прыезджых цэлы сектар. Але не ў гэты раз. У Беларускай федэрацыі футбола кажуць, што іспанцы… нічога не парушылі. Прадаць усе квіткі на стадыён сваім заўзятарам дазволіў рэгламент ФІФА.

«Звычайна прымаючы бок выдзяляў сектар ад пачатку. Дагэтуль так было на ўсіх гульнях. Але ў правілах ФІФА, па рэгламенце, павінна быць заяўка. Вось іспанцы скарысталіся гэтым пунктам і прадалі ўсе квіткі на стадыён… Наколькі я ведаю, такія заяўкі ад нас ніколі не падаваліся. Калі беларусы ў сябе праводзяць гульні, то заўсёды пэўную колькасць месцаў пакідаюць для гасцей».

Пытанне пра тое, чаму Беларуская федэрацыя футбола не падала заяўкі, застаецца без адказу. Футбольныя чыноўнікі абяцаюць зрабіць высновы і больш не паўтараць памылак.

Тым часам невялікая колькасць беларусаў усё ж трапіла на стадыён ды пабачыла паражэнне зборнай з лікам 2:1. Сярод іх былі пераважна тыя, хто набыў тур у камерцыйнай фірме «АБФФ Падарожжы» — яна спецыялізуецца на арганізацыі паездак беларускіх заўзятараў на выезды. У пакет уваходзіць квіток, пералёт, пражыванне. Часам нават невялікая экскурсійная праграма. Прадстаўнік заўзятараў у Федэрацыі футбола Ігар Бяльковіч кажа, што ўсё вельмі зручна.

«Чалавек заплаціў грошы і не мае ніякіх праблем. Калі едзеш сам, ты думаеш, як знайсці візу, як знайсці танны квіток, як даехаць да Вільнюса…»

Адзіны мінус — дорага. Таму заўзятары і ездзяць ў асноўным самастойна, вырашаючы пытанне квіткоў на стадыён на месцы.

Ці зменіцца нешта ў гэтым кірунку, убачым праз год, калі беларуская зборная зноў паспрабуе прабіцца на чэмпіянат Еўропы праз кваліфікацыйны раунд. Пакуль жа некалькім беларускім заўзятарам прыйдзецца заплаціць штраф памерам 200 еўра за сутычку з іспанскімі «амапаўцамі» — гарачыя хлопцы спрабавалі прайсці на стадыён без квіткоў.

Алесь Пілецкі

https://www.traditionrolex.com/8