https://www.traditionrolex.com/8
<p>24 кастрычніка ў 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава, прысвечаная тэме памяці і фатаграфіі. Выстава арганізавана прыватнымі калекцыянерамі В.А. Ясевічам і Д.У. Сярэбраннікавым, а таксама Нацыянальным гістарычным музеем</p>

24 кастрычніка ў 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава, прысвечаная тэме памяці і фатаграфіі. Выстава арганізавана прыватнымі калекцыянерамі В.А. Ясевічам і Д.У. Сярэбраннікавым, а таксама Нацыянальным гістарычным музеем.

Чаму словазлучэнне «Непатрэбнае сваяцтва» вынесена ў загаловак? Справа ў тым, што ільвіная доля асабістых фотаздымкаў асядае ў сямейных калекцыях па прычыне іх непатрэбнасці, «старамоднасці», незапатрабаванасці, дрэннай захаванасці. Людзі гатовы іх выкінуць, закінуць, забыцца.

А на гэтых здымках – цэлае пакаленне, якое пайшло ў нябыт. Сярод іх асобы прабабуль і прадзядуль, іх бліжэйшых сваякоў. Становяцца непатрэбнымі фотакарткі, забываюцца імёны, разбураецца сувязь пакаленняў, парушаючы яе цэласнасць, мы становімся духоўна бядней, уразлівей. Якую памяць мы перадамо сваім нашчадкам? А можа, і яны забудуць нас, як мы самі не захавалі ў памяці старыя «вобразы» на пацертых старонках сямейнага альбома?

Аўтары праекта ўдыхнулі новае жыццё ў здымкі векавой даўнасці. Арыгінальныя фотаздымкі і некалькі лічбавых копій былі клапатліва апрацаваны фотамастакамі В.Ф. Суцягіным і Э.В. Шкундзічам. Яны прыклалі крыху намаганняў – і стары забыты фотаздымак стаў сапраўдным творам мастацтва, які распавядае сямейныя паданні і легенды. Цікава прачытаць надпісы на зваротным баку фотаздымкаў, дзе пазначаны прозвішчы фатографаў, назвы студый, гарады, даты і нават асабістая інфармацыя.

Тэму памяці дапаўняюць прадметы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь – сямейныя фотаальбомы, кранальныя лісты, старадаўнія фотаапараты, а таксама нямая сцэна з фотаатэлье, забытага, закінутага, дзе з аб'ектыва вылецела «птушка» і згубілася ў лабірынтах часу...

Аўтары выставы спадзяюцца, што яна зацікавіць гледача. У гэтым выпадку праект атрымае свой лагічны працяг: стане магчымым усім разам з асобных фрагментаў сабраць другую частку – «Незабытае сваяцтва».

0

https://www.traditionrolex.com/8