https://www.traditionrolex.com/8

29 красавіка ўпершыню ў гісторыі Беларусі пройдзе прэзентацыя малавядомай старонкі матацыклетнай і веласіпеднай гісторыі – матацыклетнага і велазавода «Нёман» з Гродна.

Толькі два экземпляры (адзін – матацыкл, адзін веласіпед) пакуль што вядомы ў Беларусі. І абодва (!) будуць прадстаўлены на выставе рэтраматацыклаў (падрабязней тут).

Падчас прэзентацыі гісторык Ігар Мельнікаў падрабязна раскажа пра гісторыю матацыклетнага прадпрыемста з Гродна, з дэманстрацыяй фотаздымкаў таго часу, удзельнікі прэзентацыі змогуць задаць пытанні  калекцыянерам двухколавай тэхнікі  маркі Niemen – Васілю Цярэшку і Александру Загорскаму. Ствараць настрой на прэзентацыі танцамі 30-х гадоў дапаможа калектыў танцавальнай школы «Арэлі».

Пачатак прэзентацыі  18.00

29 красавіка

Нагадваем, што выстава працуе з 11.00 да 21.00 штодзённа, без выхадных.

ГЦ «Скала», вул. П. Глебкі, 5, 2-і паверх, ст. м. «Спартыўная»

Кошт: 60 000 – дарослыя.

50 000 – студэнты і пенсіянеры

40 000 – дзеці ад 6 да 16.

Дзеці да 6 год – уваход вольны.

https://www.traditionrolex.com/8