https://www.traditionrolex.com/8
<p>Любіш са смакам паесці, пакаштаваць усе стравы і ведаеш пра працэс прыгатавання ежы ўсё? Адкажы на кулінарныя пытанні і атрымай прыз – кухонны камбайн фірмы Bosh ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!" і партала TIO.BY!</p>

Любіш са смакам паесці, пакаштаваць усе стравы і ведаеш пра працэс прыгатавання ежы ўсё? Адкажы на кулінарныя пытанні і атрымай прыз – кухонны камбайн фірмы Bosh ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і партала TIO.BY!

Пытаннi II тура вiктарыны

11. Грэцкая назва гэтай травяністай расліны перакладаецца як “радасць гор”, і яе засушаныя сцябліны — папулярная вострыя прыправы ва ўсёй Еўропе. З ёй вельмі смачная барановая пячонка, салата з фасолі і многія іншыя стравы. Без яе немагчыма ўявіць самую знакамітую ў свеце італьянскую страву. У нас яна таксама вельмі даўно вядомая і шырока выкарыстоўваецца як прыправа і лекавая расліна. Раней некалькі яго сцяблінаў нашы продкі клалі ў бочку пры засолцы агуркоў, адвар дадавалі ў квас, сухой травой абкурвалі глечыкі для малака, ужывалі замест хмелю ў хатнім піваварстве, развешвалі пучкамі па сценах кароўнікаў для дэзінфекцыі. Асабліва незаменнай гэтая расліна лічылася пры жаночых захворваннях, ад чаго паходзіць беларуская літаратурная і большасць дыялектных яе назваў. Што гэта за расліна?

12. Культываванне гэтай расліны пачалося 1500 гадоў таму ў кітайскай правінцыі Юнань, адкуль яна распаўсюджвалася як далей на ўсход, у Японію, так і на захад, і да нас трапіла да ХІ-ХІІ ст. з краіны, якая была для нас тады найвышэйшым культурным узорам. (Ад назвы гэтай краіны і паходзіць яе назва). Яе плод — арэшак — нагадвае букавы. У ХІХ ст. значная частка Беларусі была пакрытая палямі гэтай расліны з белымі кветкамі, што натхніла паэта Адама Міцкевіча зрабіць яе адным з паэтычных сімвалаў нашай краіны. І вядома ж, яна лічылася адным з галоўных кампанентаў нашай кухні. Да з’яўлення рысу яна шмат у чым замяняла яго беларусам — у галубцах, плове і г.д. З гэтых арэшкаў вараць перш за ўсё кашы. Дыетолагі хваляць яе за вялікую колькасць вітамінаў і адсутнасць глютэну. Што гэта за расліна?

13. У старажытнасці нашы продкі не ведалі слова "суп", і гэтае слова, як правіла, выкарыстоўвалася для абазначэння большасці супоў.

14. Гэтая страва, вядомая большасці сучасных беларусаў хутчэй у сваім "бульбяным" варыянце, першапачаткова была мучной (з начынкай) і моцна нагадвала рускія пяльмені. А гэты графскі род праславіўся ў гісторыі кулінарыі, вынайшаўшы начынку для гэтай стравы з сечанай вяндліны, грыбоў і яек.

15. Гэтая страва, магчыма, прыйшла ў нашу кухню з меню французскiх каралёў. Лiчыцца, што яе назва паходзiць ад прозвiшча кухмiстра каралёў польскiх i вялiкiх князёў лiтоўскiх, а пашырэнню яе вядомасцi ў ХIХ ст. паспрыяла i прозвiшча каханай вялiкага паэта.

16. Гэтая даўняя традыцыйная страва татараў ВКЛ — пiрог, фаршыраваны мясам, — мае беларускую назву, але некалькi гадоў таму была зарэгiстраваная першай у спiсе польскiх рэгiянальных страваў, увайшоўшы ў польскую мову без перакладу або адаптацыi з беларускай, з нацiскам на трэцiм складзе з канца. На жаль, у сучаснай Беларусi яна вядомая значна горш, чым у Польшчы.

17. Да першай паловы ХХ ст. гэтая рыба, якую масава лавiлi i сушылi на Прыпяцi, Пiне i iншых палескiх рэках, лiчылася галоўным кулiнарным сiмвалам Палесся. Турыстычныя паштоўкi, што рэкламавалi Палессе, часта змяшчалi выявы рыбакоў з нiзкай гэтай сушанай рыбы.

18. Гэтую смачную рачную i азёрную рыбу з белым, далікатным, без дробных костак мясам любяць па ўсёй поўначы Еўропы — ад Iрландыi да Расii, а асаблiва ў Скандынавii. Цяпер яна трапляецца ў Беларусi значна радзей, чым некалi, а даўней яна займала прыкметнае месца ў нашай культуры. Аднолькавае з назвай рыбы прозвiшча насiў вядомы ўнiяцкi мiтрапалiт ХIХ ст., гэтаксама называецца i адно з буйных азёраў Беларусi.

19. Ужо 12 гадоў у польскiм Супраслi, некалi буйным цэнтры беларускамоўнага друку, праводзiцца чэмпiянат свету па прыгатаваннi гэтай стравы, якой у Беларусi чамусьцi саромеюцца. Адзiн з буйных магнацкiх родаў XV—XVII ст., паводле легенды, атрымаў сваё прозвiшча таму, што яго заснавальнiк вельмi любiў гэтую страву. Што гэта за страва?

20. Дзесятае пытанне змяшчаецца на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!”, нашых партнёраў па правядзенні віктарыны.

УМОВЫ ВІКТАРЫНЫ

https://www.traditionrolex.com/8