https://www.traditionrolex.com/8
<p>18 сакавіка ў Замкавым комплексе “Мір” пройдзе сумесная рабочая  нарада  прадстаўнікоў Міністэрства культуры і Міністэрства спорту і  турызму  краіны.</p>

 Як паведаміў "К" намеснік начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Шышкін, тэма будучага мерапрыемства - "Узаемадзеянне музейных устаноў і турыстычных арганізацый: праблемы і шляхі вырашэння" - актуальная і важная. Таму ў нарадзе прымуць удзел галоўныя спецыялісты ўсіх абласных упраўленняў культуры, адказныя за развіццё музейнай справы свайго рэгіёна, а таксама дырэктары рэспубліканскіх і абласных музеяў і іх філіялаў.

Як вядома, летась адбылася сумесная калегія Міністэрства культуры і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Таму, па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Святланы Гаўрылавай, гэтая рабочая нарада - чарговы крок міністэрстваў у справе развіцця і ўдасканалення турыстычнай дзейнасці ў краіне.

На рабочай нарадзе будуць абмеркаваны, у прыватнасці, праблемы пошуку новых інтэрактыўных форм працы ўстаноў, агучаны прапановы па прыцягненні турыстаў у філіялы літаратурных музеяў класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча...

Наступная сумесная нарада міністэрстваў, як паведаміла Святлана Гаўрылава, плануецца ў другім паўгоддзі 2011-га.

Источник: "КУЛЬТУРА"

https://www.traditionrolex.com/8