«Фэст экскурсаводаў» запрашае на бясплатныя экскурсіі (адноўлена)

08.04.2011 - Новости

«Фэст экскурсаводаў» запрашае на бясплатныя экскурсіі (адноўлена)

15-17 красавіка ў межах святкавання ў Беларусі Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка, дзякуючы сумесным намаганням некалькіх грамадскіх аб’яднанняў пройдзе «Фэст эскскурсаводаў». У рамках акцыі адбудецца каля 30 пешых бясплатных экскурсій.

15-17 красавіка ў межах святкавання ў Беларусі Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка, дзякуючы сумесным намаганням некалькіх грамадскіх аб’яднанняў пройдзе «Фэст эскскурсаводаў». У рамках акцыі адбудецца каля 30 пешых бясплатных экскурсій.

«Фэст экскурсаводаў» разлічаны перш за ўсё на тых людзей, што кожны дзень, ідучы на працу ці заняткі, праходзяць міма унікальных помнікаў архітэктуры і нават не здагадваюцца пра гэта.

Экскурсіі ў гэтыя дні правядуць як прафесійныя экскурсаводы, так і выкладчыкі гісторыі, краязнаўцы, настаўнікі. Яны падзеляцца сваімі ведамі з усімі, хто неабыякавы да гісторыі свайго дома, вуліцы і горада.

У гэтым годзе ў межах «Фэста» адбудуцца таксама экскурсіі на ангельскай і нямецкай мовах, велапрабег-экскурсія па мясцінах Караля Чапскага. Колькасць экскурсій па Мінску павялічылася да 30. Упершыню у «Фэсце» прымуць удзел Талачын, Плешчаніцы, Паставы, Залессе. Будуць таксама праведзеныя 2 экскурсіі па беларускіх мясцінах у Празе і Вільні.

 

СПІС ЭКСКУРСІЙ ПА Г. МІНСКУ

15 красавіка (пятніца)

Назва экскурсіі

 

Час пачатку

Месца сустрэчы

Экскурсавод

Губернатарскі парк

 

16.30

 

На перакрыжаванні вул. К.Маркса і Я.Купалы, каля моста

Яўгенія Быц

Свята-Петра-Паўлаўскі сабор

 

Па папярэднім запісы

(+37529) 776-24-35

(Павел)

 

Касцёл Найсв. Марыі Панны

 

Па папярэднім запісы

(+37533) 341-36-12

(Яўгенія)

 

Свята-Лізавецінскі манастыр

 

Па папярэднім запісы

(+37529) 270-26-93

(Ірына)

 

 

16 красавіка (субота)

Назва экскурсіі

 

Час пачатку

Месца сустрэчы

Экскурсавод

Мінская Кальварыя

“Месца вечнага спачыну”

 

10.00

 

Каля ўваходу на Кальварыйскія могілкі

Валянціна Кароткіна

Па вул. Інтэрнацыянальнай

 

11.00

 

Каля помніка Адаму Міцкевічу

Вера Баукова

 

Мінскае гета

 

11.00

 

Каля выхаду са ст. метро “Фрунзенская” у накірунку вул. Сухой

Кузьма Козак

 

Курасоўшчына

 

13.00

 

Каля ўваходу ў школу №97 (вул. Казінца, 118)

Вера Паклонская

 

Музей валуноў

 

13.00

 

Каля ўваходу

Мікалай Чырскі

Мінск татарскі

 

13.00

 

Каля гасцініцы “Юбілейная”

Арсен Сівіцкі

Ад Кастрычніцкай да Плошчы Перамогі

 

15.00

 

Каля помніку пачатку дарог на Кастычніцкай плошчы

Сцяпан Лютых

 

Мінск медычны

100 год таму

15.00

 

На рагу дома на вул. Леніна, 34 (бліжэй да перакрыжавання Ульянаўскай і Леніна)

 

Аляксандра Валодзіна,

Валянціна Кароткіна

 

Царква Св. Аляксандра Неўскага

 

Па папярэднім запісы (+37529) 671-63-27

(Марына)

 

 

 

17 красавіка (нядзеля)

Назва экскурсіі

 

Час пачатку

Месца сустрэчы

Экскурсавод

Мінская Кальварыя

 

10.00

 

Каля ўваходу на Кальварыйскія могілкі

Павел Дзюсекаў

Плошча Свабоды

(на ангельскай мове)

10.00

 

Плошча Незалежнасці, каля ўваходу ў Чырвоны касцёл

 

Вольга Дзіўнель

 

Ад Акадэміі навук да Музея Якуба Коласа

 

10.00

 

Каля ўваходу ў Акадэмію Навук

Мікалай Чырскі

 

Сляпянка

 

11.00

 

Каля ўваходу ў Нацыянальную бібліятэку.

 

Павел Каралёў

 

Міфы горада Сонца

 

12.00

 

Аглядальная пляцоўка каля Гасціннага двара (пл. Свабоды, 8)

 

Павел Махінаў

 

Лошыцкі парк

 

12.00

 

Каля ўваходу ў парк (насупраць тралейбуснага дэпо)

Аксана Шырчанка

 

Па вуліцы Чырвонаармейскай

 

12.00

 

Каля ўваходу ў Дом афіцэраў

Аляксандра Валодзіна

 

На зломе эпох: Мінск у 1905–1919 гг.

12.00

 

Каля дома на Кірава, 1

Андрусь Унучак

 

Плошча Свабоды

(на нямецкай мове)

13.00

Каля Ратушы

 

Сэрца Горада

 

13.00

 

Аглядальная пляцоўка каля Гасціннага двара (пл. Свабоды, 8)

Алена Кантаровіч

 

Пасёлак Трактарнага завода

 

13.00

 

Каля ўваходу ў метро з боку вул. Кашавога

Раман Абрамчук

 

 

Дуброва Чапскага

 

14.00

 

Галоўны ўваход Гуманітарнага факультэта БДУ (вул. Курчатава)

Алесь Спіцын

Наўсцяж па Нямізе

 

15.00

 

Перакрыжаванне вул.Мяснікова i вул. Нямiга каля “Данькаў-клуба”

Валянціна Кароткіна

Мінск Максіма Багдановіча

 

15.00

 

Каля помніка М.Багдановічу побач з Оперным тэатрам

Ірына Шорац

 

Мінскія гімназісты 100 гадоў таму

15.00

 

Каля Дома афіцэраў

Алена Арцёмава

 

Парк Янкі Купалы

 

15.00

 

Каля ўваходу ў парк

Мікалай Чырскі

 

 

СПІС ЭКСКУРСІЙ ПА БЕЛАРУСІ

 

15 красавіка

Назва экскурсіі

 

Месца

Час пачатку і месца сустрэчы

Экскурсавод

“Гомель драўляны”

Гомель

17.30

Каля Лялечнага тэатра

 

Андрэй Скідан

 

 

16 красавіка

Назва экскурсіі

 

Месца

Час пачатку і месца сустрэчы

Экскурсавод

“Гомель Станіслава Шабунеўскага”

 

Гомель

13.00

Каля помніка А.Грамыку

 

Яўген Малікаў

 

“Старыя праваслаўныя могілкі”

 

Гродна

13.00

Каля ўваходнай брамы на могілкі з боку Скідзельскага рынку

 

Ігар Ламека

 

“Старыя каталіцкія могілкі”

 

Гродна

15.00

Каля ўваходнай брамы на могілкі

Раманаў Сяргей

 

Лютэранская кірха

 

Гродна

18.00

У канцы экскурсіі ўсе жадаючыя запрашаюцца на дабрачынны акустычны канцэрт гродзенскіх бардаў, які адбудзецца ў кірсе (уваход вольны)

 

 

17 красавіка

Назва экскурсіі

 

Месца

Час пачатку і месца сустрэчы

Экскурсавод

“І што ж там усё ж такі плешчацца?..”

 

Плешчаніцы

 

10.00

Каля помніка Леніну

 

Наста Краснова

 

“Паўночныя Афіны”

 

Залессе

 

11.00

Каля Палаца

Сяргей Верамейчык

 

“У пошуках слонімскіх таямніц”

 

Слонім

12.00

Каля летняга амфітэатра ў парку

 

Дзяніс Юрчык

 

“Віцебск вачыма Юзафа Пешкі”

 

Віцебск

12.00

Перад Дабравешчанскай царквой

 

Уладзімір Булаўскі

 

“Берасьце Літоўскае: камяні памяці”

 

Брэст

12.00

Каля Паўночнай брамы крэпасці

 

Ірына Лаўроўская

 

“Кіна-тэатральны Гродна”

Гродна

12.00

 

Таня Касатая і Тэатр лялек

 

“Гарадзенскі трохкутнік”

 

Гродна

15.00

Крама “Спутнік” каля чыгуначнага вакзала

Таня Касатая і Музей В.Быкава

 

Паставы

 

Паставы

 

15.00

На Цэнтральнай плошчы, каля царквы

Ігар Пракаповіч

 

Па пытаннях экскурсій па Мінску:

(8-029) 557-11-24, Цімох Акудовіч

Па пытаннях экскурсій па рэгіёнах:

(8-029) 277-29-44, Наста Кадыгрыб

Рубрики: Акции

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

12.04.2011 00:33
Anonymous
ответить

Цікавая экскурсія ў Андрэя Скідана -- "Гомель драўляны", а праводзіцца ў Гародні...

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах