https://www.traditionrolex.com/8
<p>У мінулую суботу ў Вязынцы адбыўся фінальны канцэрт конкурсу аўтарскай песні “Купалаўскія вакацыі”</p>

У мінулую суботу ў Вязынцы адбыўся фінальны канцэрт конкурсу аўтарскай песні “Купалаўскія вакацыі”.
Яго заснавальнікамі і арганізатарамі былі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт, Цэнтральны камітэт Беларускага прафсаюзу работнікаў культуры, а таксама газеты “Советская Белоруссия”, “Туризм и отдых”, турыстычная кампанія Pegas Touristik, народны літаратурны тэатр “Жывое слова” БДПУ імя М.Танка, ТДА “Экстрым ТВ”.

237Q9956

Атмасфера падзеі была вельмі сяброўская, утульная – быццам бы разам сабраліся добрыя сябры. А менавіта так і было.

237Q9982

237Q0024

237Q0036

237Q0127

237Q0121

237Q0134

237Q0130

237Q9962

Нават летні шпаркі дождж не змог унесці дысананс ва ўсеагульнае свята.

237Q0211

237Q0205

237Q0214

237Q0186

237Q0167

237Q0227

237Q3143

237Q0238

Ані рыбакоў, ані ўдзячных слухачоў дажджом не напалохаеш...

237Q0244

Падчас фінальнага канцэрта ў Вязынцы былі падведзены вынікі і абвешчаны пераможцы ў наступных намінацыях:

прыз і дыплом за лепшае выкананне песні на словы Янкі Купалы атрымаў Арцём Сітнікаў;

237Q0045

у намінацыі "Лепшая аўтарская песня" перамог Сяргей Башлыкевіч, які атрымаў і прыз глядацкіх сімпатый;

237Q9963

за лепшае спалучэнне тэксту і музыкі адзначаны Міхась Бараноўскі і гурт “Нельга забыць”;

237Q3179

з лепшай прэзентацыяй песні выступіла Ханна Чумакова;

спецыяльным прызам “Надзея” быў узнагароджаны гурт “Пацукі”;

237Q0189

спецыяльныя прызы ад кампаніі “Будзьма” і турыстычнага агенцтва Pegas Touristik атрымаў Аляксей Нежавец.

У Вязынцы прайшло і адкрыццё фотавыставы былога намесніка амбасадара ЗША ў Беларусі, фотамастака Джона Кунстадтэра, які, дарэчы, з’яўляецца патрыётам Беларусі і добра размаўляе па-беларуску. Атмасфера беларускасці літаральна лунала над святам!

Вядучая Кацярына Ваданосава, супрацоўніца музея і салістка гурта Alta Mente, разам з маленькай Стэфкай былі самымі яскравымі і найлепшымі “фотамадэлямі”. Згадзіцеся, як не захапіцца такімі хараством і гармоніяй!

237Q0008

237Q0015

237Q9998

237Q0081

237Q0090

https://www.traditionrolex.com/8