У Іерусаліме з’явіцца табліца з малітвай «Ойча наш» на беларускай мове

01.08.2011 - Новости

У Іерусаліме з’явіцца табліца з малітвай «Ойча наш» на беларускай мове

Асвячэнне табліцы запланавана на 24 кастрычніка. На яе ўрачыстае адкрыццё з Беларусі выправяцца дзве групы пілігрымаў і каталіцкага духавенства. Па словах арганізатараў пілігрымак, важная для ўсёй Беларусі падзея можа стаць дадатковай нагодай, каб здзейсніць паломніцкае пажарожжа ў Святую Зямлю.

Асвячэнне табліцы запланавана на 24 кастрычніка. На яе ўрачыстае адкрыццё з Беларусі выправяцца дзве групы пілігрымаў і каталіцкага духавенства. Па словах арганізатараў пілігрымак, важная для ўсёй Беларусі падзея можа стаць дадатковай нагодай, каб здзейсніць паломніцкае пажарожжа ў Святую Зямлю.

Храм Патэр Ностэр (Pater Noster) стаіць на Алейнай гары ў Іерусаліме. Менавіта ў гэтым месцы ўпершыню з вуснаў Хрыста прагучала малітва «Ойча наш». Цяпер сцены храма ўпрыгожваюць больш сотні табліц на розных мовах свету. У кастрычніку сваё месца ў святыні зойме каменная дошка з малітвай па-беларуску. «Інсталяцыя табліцы «Ойча наш» на беларускай мове ў Ізраілі – важная падзея не толькі ў рэлігійным плане, але і ў культуральным, – адзначыў пробашч рымска-каталіцкай парафіі ў Расонах і каардынатар пілігрымак Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Вячаслаў Барок. – Гэта сведчыць аб тым, што культура нашай краіны гарманічна ўпісваецца ў культуру іншых народаў і займае сярод іх дастойнае месца. Гэта табліца з’яўляецца сімвалам таго, што беларуская мова жывая, і, прынамсі, некаторыя гэтую мову на Беларусі шануюць. У тым ліку каталіцкі касцёл, які прыкладае шмат намаганняў, каб захаваць гэты дар Божы, якім з’яўляецца мова».

Асвячэнне табліцы ініцыяваў мітрапаліт Мінскі Тадэуш Кандрусевіч. Інсталяцыя, асвячэнне і ўрачыстая цырымонія адкрыцця каменнай дошкі з малітвай па-беларуску адбудзецца ў час ранішняй імшы. З боку беларускага духавенства ў Ізраіль у кастрычніку плануюць паехаць мітрапаліт Мінскі Тадэуш Кандрусевіч, біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, архімандрыт грэка-каталіцкай царквы айцец Сяргей Гаек і святары з розных куткоў Беларусі.

Вернікі таксама змогуць пабываць на цырымоніі адкрыцця беларускай табліцы. Пілігрымка ў Святую Зямлю запланавана на 1825 кастрычніка. Вернікі наведаюць найбольш значныя месцы, пра якія ўзгадваецца ў Евангеллі: сталіцу рымскіх пракуратараў Кейсарыю, святыя месцы ў наваколлі Галілейскага мора, Назарэт, гару Фавор, Мёртвае мора, раку Іярдан, Іерусалім. Другая група вернікаў паедзе ў Ізраіль ад Катэдральнага сабору.

Пілігрымкі ў Ізраіль дагэтуль былі досыць папулярнымі сярод беларускіх вернікаў. «Фінансавае становішча ў краіне не спрыяе развіццю паломніцтва за мяжу. Аднак пакуль што рана казаць, што крызіс адабраў у нас працу, – сцвярджае ксёндз Вячаслаў Барок. – Аднак інтуітыўна можна адчуць, што ў канцы восені будзе складана. Цяпер у пілігрымкі едуць пераважна людзі, якія спланавалі паездку загадзя. Але тым не менш і надалей будзе цешыцца папулярнасцю падарожжа ў Ізраіль. Мы стараемся шукаць магчымасці, каб у падарожжа мог трапіць кожны жадаючы. У прыватнасці – шукаем больш эканамічныя варыянты праезду ці пражывання, але адначасова імкнемся пакінуць умовы пілігрымавання на досыць высокім узроўні».

 

Рубрики: Общество

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах