https://www.traditionrolex.com/8
<p>За паўгода на аўтадарогах, якія праходзяць па тэрыторыі нацыянальнага  парка, пад коламі машын загінула 15 дзікіх жывёл</p>

За паўгода на аўтадарогах, якія праходзяць па тэрыторыі нацыянальнага парка, пад коламі машын загінула 15 дзікіх жывёл, перадае БелаПАН.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела аховы жывёльнага свету, вадаёмаў і паляўнічай гаспадаркі нацпарка Эдуард Васілеўскі. Паводле ягоных словаў, людзі ў гэтых дарожна-транспартных здарэннях не пацярпелі. У асноўным ДТЗ адбываліся ў начны час, калі аўтамабілі рухаліся са значнай хуткасцю, ігнаруючы знакі, якія папярэджваюць пра магчымасць з'яўлення на дарозе дзікіх жывёл. Аўтамабілі часцей за ўсё збівалі казуль, дзікоў, а зімой — таксама ласёў, якія выходзяць на шашу паласавацца соллю.

Спецыяліст адзначыў, што часам пазбегнуць сутыкнення было аб'ектыўна цяжка: перад аўтамабілем на дарогу выскоквала не адна жывёла, а, напрыклад, статак дзікоў.

Нягледзячы на гэта, у найбліжэйшы час у нацпарку не плануецца ўстаноўка сеткавай агароджы, якая б перашкаджала выхаду жывёл на праезную частку. Агароджы такога кшталту ўстанаўліваюцца ў нацпарках у шэрагу краін ЕС, аднак лясныя масівы парка «Нарачанскі», на думку Васілеўскага, агарадзіць нерэальна: агульная плошча складае 209 тыс. га.

У выпадку, калі жывёла раптоўна выскачыла на дарогу, спецыялісты раяць адразу затармазіць і даць жывёліне спакойна сысці з дарогі. Аб'язджаць такіх удзельнікаў траспартнага руху трэба толькі ззаду.

https://www.traditionrolex.com/8