https://www.traditionrolex.com/8
<p>У вёсцы Пераброддзі Міёрскага раёна працуе летнік пад гаворачай назвай «Жывое цяпло». Асобы, зацікаўленыя нацыянальнымі традыцыямі і іх працягам, збіраюцца тут ужо ў другі раз</p>

Як паведамляе газета «Міёрскія навіны»: 

22  жніўня ў «Мацейкавай сядзібе» ў Пераброддзі, дзе гаспадыняй з’яўляецца Галіна Уладзіміраўна Паўлоўская, было шматлюдна. Распачынаў працу летнік пад цудоўнай гаворачай назвай «Жывое цяпло». Дарэчы, асобы, зацікаўленыя нацыянальнымі традыцыямі і іх працягам, збіраліся тут ужо ў другі раз.

Аграэкатурызм сёння развіваецца дастаткова актыўна. Аднак вельмі часта гэта камфортныя ўмовы з сучаснай мэбляй і інтэр`ерам, а чалавеку, які прыехаў з горада адпачыць, толькі свежае паветра і цішыня ці меладычны спеў птушак гавораць пра тое, што ён знаходзіцца на ўлонні прыроды.

Дзе адметнасць кожнага куточка Беларусі? Адыходзіць у нябыт?

Дакрануцца да сваёй гісторыі, паспрабаваць зрабіць штосьці цікавае самому, быць працягам традыцый і рамёстваў, якія раней перадаваліся з пакалення ў пакаленне, — вось мэта правядзення летніка, які, магчыма, стане міжнародным. У гэтым годзе ўдзел у ім прымала Таццяна Губерман з Латвіі, якая прадстаўляла рэкламны часопіс «Капітал-рэгіён». Жартам яна сказала, што дадому не паедзе, пакуль  не навучыцца рабіць што-небудзь цікавае з воўны.

З Віцебска наведаліся ў гэтыя маляўнічыя мясціны загадчык кафедры выяўленчага мастацтва Генадзь Пятровіч Ісакаў, які распавядаў пра гісторыю мастацтва абласнога цэнтра і сучасны яго стан, і вядомы акварэліст Аляксандр Фёдаравіч Карпан. Адкрыццё пачалося выставай яго работ у двары сядзібы. Адметна, што карціны мастака выстаўляліся ў Германіі, Ірландыі, Расіі, Польшчы, Латвіі, некаторыя знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Аўстрыі, Англіі, Бельгіі, Грэцыі, Францыі і іншых краінах. Ён выкладае малюнак, жывапіс і кампазіцыю на мастацка-графічным факультэце ВДУ. У першы ж дзень Аляксандр Фёдаравіч правёў і майстар-клас па кампазіцыі і акварэльным жывапісу.

Па валянню з воўны прыгожых рэчаў майстар-клас праводзіла майстрыха з Мінска Наталля Ермалінская. Рабіць шапкі для лазні, дыванкі і нават упрыгажэнні — ваўняныя пацеркі, — праца дастаткова карпатлівая, але колькі радасці і асалоды адчувае той, хто па прыкладу настаўніцы зробіць штосьці карыснае і патрэбнае! Дарэчы, у мінулым годзе восенню вырабы, над якімі працавалі на працягу мінулага летніка, на выставе ў Мінску былі адзначаны дыпломам, а прадстаўніца ініцыятыўнай групы па ўстойліваму развіццю Пераброддзя Ірына Уладзіміраўна Палякова ўзнагароджана за «цуды сваімі рукамі».

Удзел у навучанні валянню прымала шаноўная госця з Латвіі Таццяна Губерман, а таксама былі запрошаныя гаспадыні з агратурыстычных сядзіб Браслаўскага і Расонскага раёнаў, члены ініцыятыўнай групы па ўстойліваму развіццю і іншыя зацікаўленыя асобы.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ

1314342875_majstr

1314342956_t-l

На здымках: Майстар-клас праводзіць А. Капран;  выступае Т. Губерман з Латвіі.

https://www.traditionrolex.com/8