https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сёлета з 16 па 22 жніўня на беразе возера Укля ў трэці раз адбыўся  палатачна-танцавальна-музычны летнік «Паўночны Вецер»</p>

Как сообщает «Браслауская звязда»:

Сёлета з 16 па 22 жніўня на беразе возера Укля ў трэці раз адбыўся  палатачна-танцавальна-музычны летнік «Паўночны Вецер».

Арганізаванае пры дапамозе цэнтра пазашкольнай работы «Кантакт» Цэнтральнага раёна г. Мінска маладзёжнае мерапрыемства было займальным і вясёлым.

На ім, апрача танцаў і музычных вечарын каля вогнішча, удзельнікі размаўлялі на розныя цікавыя тэмы, былі праведзены майстар-класы па рамёствах і забаўляльнай культуры беларусаў, а таксама трэніроўкі па барацьбе, выжыванні, баявой падрыхтоўцы, бойцы на кіях ды інш.

Ідэя летніка ўзнікла дзякуючы намаганням удзельнікаў мінскага сярэднявечнага вулічнага тэатра «Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза», які займаецца не толькі пастаноўкай камедыйных спектакляў, але і модным зараз фаер-шоў, народнымі танцамі (беларускімі, латышскімі, літоўскімі, ірландскімі, скандынаўскімі, польскімі) пад жывую музыку старадаўніх інструментаў: дудаў, шалмеяў, дрымбаў і перкусій.

На базе тэатра працуе мінская школа народных танцаў свету. Кожны год хлопцы і дзяўчаты з гэтай школы прыязджаюць да нас на свята рамёстваў і праводзяць майстар-класы па танцах.

let

Галляш Сілява

https://www.traditionrolex.com/8