https://www.traditionrolex.com/8

Як паведамляе «Працоўная слава»:

Да рэспубліканскіх «Дажынак-2011» у Валожыне адчыніць дзверы трохзорачная гасцініца «Карона». Будынак расце ўвачавідкі. А пакуль што паспрабуем прыадчыніць заслону таямнічасці над гэтым аб’ектам…

Прымаць пастаяльцаў выбралі ціхае і маляўнічае месца, да таго ж – у цэнтры горада. Адначасова ідзе і добраўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі. Рабочыя філіяла «Валожынскае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне» ААТ «Універсалрамбуд» рамантуюць пешаходныя дарожкі, высякаюць лішнія кусты.

Пасля прыёмкі ў эксплуатацыю гасцініца паступіць на баланс РУП «Валожынскі жылкамунгас». Менавіта будучы гаспадар і прыдумаў назву, спланаваў дэкор, правёў тэндар на мэблю. Як паведаміла намеснік дырэктара ЖКГ па ідэалагічнай рабоце Алеся Луня, афарбоўка ўсіх 38 нумароў будзе выканана ў кафейна-пастэльных тонах. Для некаторых пакояў набыты раскладныя канапы, што дазволіць павялічыць колькасць ложка-месцаў да 60.

Паклапаціліся камунальнікі і пра абслугоўваючы персанал, плануецца, што штат не перавысіць 20 чалавек.

«Зорнасць» гасцініцы забяспечаць рэстаран на 50 месцаў, бар, трэнажорны, тэнісны і тры більярдныя залы.

Спадзяёмся, што не толькі госці горада, але і самі валожынцы будуць з задавальненнем наведваць «Карону», каб весела і з карысцю правесці тут свой вольны час.

Алена ЗБІРЭНКА

https://www.traditionrolex.com/8