https://www.traditionrolex.com/8
<p>Беларускія футбольныя фанаты не змогуць падтрымаць сваю зборную ў Босніі<span style="text-decoration: underline;"><br /> </span></p>

Беларускія футбольныя фанаты не змогуць падтрымаць сваю зборную ў Босніі, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Каб даехаць на матч Беларусь – Боснія і Герцагавіна, адной баснійскай візы не хопіць. Патрэбны яшчэ і «шэнген». Акурат яго некаторыя фанаты зрабіць не паспелі.

У звышважным матчы ў Босніі і Герцагавіне, які адбудзецца сёння, футбольная зборная Беларусі застанецца фактычна без падтрымкі. Фанаты, якія збіраліся на Балканы, засталіся без віз.

«Наша федэрацыя мусіла напісаць ліст у Федэрацыю футбола Босніі, каб тыя напісалі ў пасольства ў Маскву. Ліст напісалі, і тое тры тыдні мы чакалі ад гэтага. Здаецца, усё заварушылася, сказалі: «Добра, дадзім візы», – расказвае Зміцер, які збіраўся арганізаваць бас-тур.

Адзін з фанатаў ужо сабраў дакументы з 30 чалавек і прыехаў у Маскву з пашпартамі. Але ў баснійскай амбасадзе раптам высветлілася, што электроннага ліста ад беларускага МЗС недастаткова, патрэбны арыгінал. У Мінску ж арыгінал фанатам не далі.

Каб даехаць на матч, адной баснійскай візы не хопіць. Патрэбны яшчэ і «шэнген». Акурат яго некаторыя фанаты зрабіць не паспелі. Каб не марнаваць візу, некаторыя вырашылі з’ездзіць адпачыць у Еўропу, а заадно наведаць іншы матч – сустрэчу Чэхіі і Украіны ў Празе.

Віталь не выключае, што зрабіць з візамі нешта не так магла і турфірма, якая дапамагала арганізоўваць аўтобусную паездку. Але ўсё адно здзіўляецца, чаму так пасіўна паводзіць сябе Федэрацыя па футболе, а фанаты засталіся без цікавага выезду.

«Гадзінамі сядзеў у інтэрнэце і складаў маршрут. І адно з патрабаванняў да турфміры было, што едзем менавіта па такім маршруце, а не па нейкіх гламурных месцах. Атрымлівалася Польшча (транзітам), Славакія, Венгрыя, Сербія, Боснія. Шмат чаго планавалі, але…»

З Беларускай федэрацыяй футбола кантактаваў Юрый. Хлопец кажа, што да іх просьбы з самага пачатку паставіліся фармальна і без асаблівай ініцыятывы.

«Адсылалі нейкія факсы, адпіскі. Гэта спынілася на два тыдні. Пасля мы вельмі шчыльна сталі прасіць іх, і начальнік міжнароднага ўпраўлення федэрацыі выйшаў на сувязь з баснійскім МЗС. Здавалася, што ўсё ідзе добра, але ў апошні момант не хапіла часу, каб канчаткова дамовіцца».

Цікава, што ў міжнародным упраўленні Беларускай федэрацыі футбола «Еўрарадыё» распавялі, што яны заўзятарамі не займаюцца, і да іх увогуле ніхто не звяртаўся.

У чацвер фанаты наведалі адкрытую трэніроўку зборнай і паведамілі непрыемную навіну футбалістам.

_DSC0038  

Фанаты зборнай Босніі ў Мінску

 Першы намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар'ян пракаментаваў інфармацыю пра тое, што федэрацыя не ішла на дапамогу заўзятарам, якія пажадалі падтрымаць нацыянальную каманду ў Босніі.

«Хацеў бы даць афіцыйны адказ на абвінавачванні ў адрас федэрацыі. Яны не адпавядаюць рэчаіснасці. Гэтае жаданне перакласці з хворай галавы на здаровую. Калі ў кагосьці не атрымалася ў турыстычнай фірме арганізаваць выезд, гэта не значыць, што вінаватая Федэрацыя футбола. Заўзятары звярнуліся да нас пасля таго, як турфірма запэўніла іх у немагчымасці адкрыць візу. Аднак маю прапанову арганізаваць групу праз нашу даччыную кампанію яны адкінулі, спаслаўшыся на тое, што зробяць усё самі, паедуць па загадзя распрацаваным маршруце. Ад нас жа патрабавалася толькі звярнуцца з лістом у федэрацыю па футболе Босніі, для таго, каб яна адправіла ў консульства гэтай краіны ў Маскве адпаведныя дакументы. Усё неабходнае мы зрабілі на працягу чатырох гадзін, а не трох тыдняў, я асабіста гэта пракантраляваў. Калі ж яны не змаглі вызначыцца з дакладнай колькасцю людзей, прадаставіць іх прозвішчы для ўключэння ў спіс, то гэта іх праблемы, а не нашы. Калі хто-небудзь з заўзятараў сапраўды хоча наведаць матчы, хай звяртаецца напрамую ў «АБФФ-Падарожжа», не зацягваючы час, не спрабуючы зрабіць гэта праз кагосьці, не звяртаючыся ў апошні момант у федэрацыю. Калі ж будуць узнікаць нейкія праблемы, у тым ліку і па квітках, неабходна звязвацца непасрэдна са мной - нікому з заўзятараў я яшчэ не адмаўляў. Гэта было і на маладзёжным «Еўра» ў Даніі, і цяпер у Босніі. Тыя, хто заўтра ўсё ж дабярэцца да матчу, праз мяне змогуць атрымаць загадзя падрыхтаваныя квіткі. На жаль, гэта ўсё, чым я зараз магу дапамагчы заўзятарам», - сказаў Сафар'ян.

_DSC0627

Мінулая гульня Беларусь – Боснія і Герцагавіна скончылася пройгрышам нашай зборнай 0:2

 

https://www.traditionrolex.com/8