https://www.traditionrolex.com/8
<p>Спявак з Нарвегіі беларускага паходжання, які набыў сусветную вядомасць пасля перамогі на конкурсе «Еўрабачанне–2009», запісаў для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка–2» беларускую версію свайго хіта Europe’s Skies</p>

Спявак з Нарвегіі беларускага паходжання, які набыў сусветную вядомасць пасля перамогі на конкурсе «Еўрабачанне–2009», запісаў для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка–2» беларускую версію свайго хіта Europe’s Skies.

У беларускай інтэрпрэтацыі маладога паэта Глеба Лабадзенкі яна атрымала назву «Небасхіл Еўропы». «Аляксандр крануў мяне яшчэ сваім выкананнем па-беларуску «Купалінкі» ў Мінску . Што казаць – бліскучым выкананнем! І таму магчымасць перакласці для яго «Небасхіл» я ўспрыняў з натхненнем. Бо ўкласці беларускую мову ў вусны такога папулярнага выканаўцы — пачэсная справа. Не бяруся ацэньваць уласную працу, але запісаную песню слухаю з прыемнасцю. Жывучы ў Нарвегіі, Аляксандр спявае па-беларуску абсалютна без акцэнту і вельмі шчыра», — кажа перакладчык.

Аляксандр Рыбак шкадуе, што не вывучыў дасканала сваю родную мову, і выказвае спадзяванне, што яго спевам натхніцца новае пакаленне беларускіх дзяцей. «Я заўсёды любіў сваю краіну, толькі не меў часу, каб вывучыць нашу прыгожую мову, бо з’ехаў у Нарвегію яшчэ маленькім. Спадзяюся, што новае пакаленне беларускіх дзяцей натхніцца маім спевам па-беларуску».

Прэс-сакратар «Будзьмы» Алесь Плотка адзначае: «Перспектыву запісаць песню па-беларуску Аляксандр Рыбак адразу знайшоў прывабнай. Сам ён дасканала мову не ведае – яго сям’я пераехала з Мінска ў Осла, калі Сашу было пяць гадоў. Таму карыстаецца ў асноўным нарвежскай ды ангельскай, на размоўным узроўні валодае расійскай. Для першых сваіх канцэртаў у Беларусі пасля перамогі на конкурсе «Еўрабачанне–2009» ён развучыў разам з маці «Купалінку». Упадабаў і пераклад Fairytale Сержука Сокалава-Воюша. Але для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка–2» ён захацеў выканаць іншы свой хіт – Europe’s Skies. Дарэчы, маці Аляксандра і зараз дапамагала яму развучыць новы беларускамоўны тэкст. Яна тлумачыла яму не да канца зразумелыя словы, сачыла за правільным вымаўленнем падчас працы ў студыі».

 

Песню «Небасхіл Еўропы», запісаную для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка–2», Аляксандр Рыбак мяркуе ўключыць і ў беларускае выданне свайго другога студыйнага альбома, выхад якога запланаваны на восень.

У межах праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка–2» выканаўцы з усяго свету запішуць беларускамоўныя версіі любімых хітоў. Мэта кампаніі – прыцягнуць увагу да беларускай мовы і надаць ёй прэстыжны імідж.

https://www.traditionrolex.com/8