https://www.traditionrolex.com/8
<p>Усё больш людзей гатовы ўкладаць сродкі ў развіццё турызму на Браслаўшчыне. Вось і прадпрымальнік Андрэй Несцяронак з Мінска выбраў для будаўніцтва турыстычнага комплексу маляўнічае месца  на беразе возера Струста</p>

Як паведамляе «Браслаўская звязда»:

Усё больш людзей гатовы ўкладаць сродкі ў развіццё турызму на Браслаўшчыне. Вось і прадпрымальнік Андрэй Несцяронак з Мінска выбраў для будаўніцтва турыстычнага комплексу маляўнічае месца  на беразе возера Струста.

Ужо праведзена вялікая падрыхтоўчая работа, распрацаваны праекты, распачата будаўніцтва першай чаргі комплексу. Плануецца, што на турбазе адначасова змогуць адпачываць да 20 чалавек. Прыняць першых турыстаў запланавана на наступны год. Калі комплекс будзе карыстацца попытам, то вырашана на яго тэрыторыі пабудаваць грамадскае кафэ. Акрамя таго, калі будзе яшчэ выдзелена зямля ў арэнду, то турыстычны праект будзе пашырацца.

Трэба дадаць, што над узвядзеннем домікаў працуюць мясцовыя будаўнікі, а гэта дадатковыя працоўныя месцы для браслаўчан.

Такім чынам, справа ідзе, інвестар настроены аптымістычна, а гэта значыць, што яшчэ адным турыстычным аб’ектам на Браслаўшчыне стане больш.

Алена Набеева

https://www.traditionrolex.com/8