https://www.traditionrolex.com/8
<p>Прафесар Макота Хаясака працуе ў Такійскім тэхналагічным інстытуце. Выкладае гісторыю. Збіраецца  напісаць кнігу па гісторыі Беларусі для японцаў.</p>

Як паведамляе інтэрнэт-газета Паазер'я і Віленшчыны Westki.info:

Шмат хто наведваў Глыбокае: вялікія князі літоўскія Альгерд і Вітаўт, імператар Напалеон Банапарт, польскі прэзідэнт Ігнацій Масціцкі… А вось прафесар з Токіа, праўдападобна, упершыню.

Патэлефанаваў гісторык і выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня) Алесь Смалянчук.

– Хачу, каб вы мне і прафесару Макота Хаясака паказалі і распавялі пра глыбоцкую царкву і касцёл. Мы зараз выязджаем з Ушачаў, па дарозе завітаем у Бычкі, радзіму Васіля Быкава, а потым будзем у Глыбокім.

Дамовіліся. Чакаю… Сустрэліся ля царквы. Зразумела, папрасіў сфатаграфавацца.

– Вы ж глядзіце, спадар Уладзімір, каб здымак быў у поўны рост! Бо для японца катастрофа, калі ў кадр не трапілі яго ногі,– жартуе ці, насамрэч, сур’ёзна кажа Алесь Смалянчук.

japonski_historyk_sep_glue2

– Добра, што сказалі, а то я ўсе кадры зрабіў да пояса! Так бы ў газету патрапілі б! Катастрофа!

Прафесар Макота Хаясака працуе ў Такійскім тэхналагічным інстытуце – Аспірантура навукі прыняцця рашэнняў і тэхналогіяў, Навука чалавечых сістэм. Выкладае гісторыю. Збіраецца напісаць кнігу па гісторыі Беларусі для японцаў. Вось і вандруюць па Беларусі, пачынаючы ад Гродна, два гісторыкі. Нейзабаве запланавана наведванне Полацка.

Аўтар гэтых радкоў распавёў японскаму госцю гісторыю храмаў: касцёла і царквы. Заўважна было, што прафесар зачараваны прыгажосцю нашых святыняў у стылі віленскага барока. Зайшлі ў царкву. Мяне вельмі ўразіла, калі прафесар сам паказаў на адну з ікон і беспамылкова назваў – Еўфрасіння Полацкая. Зрабіў колькі здымкаў храма і яго інтэр’ераў. Пашанцавала: нам прапанавалі і выдзелілі бясплатнага экскурсавода. Экскурсавод згадала гісторыю храма, паказала і распавяла аб асабліва шанаваных іконах глыбоцкай царквы. Для паўнаты ўражанняў яна прапанавала спусціцца ў падвалы царквы з запаленымі свечкамі. Пасля доўгіх блуканняў па лабірынтах царкоўных падзямелляў было ўзыходжанне наверх у адну з вежаў храма і агляд Глыбокага з вышыні птушынага палёту.

Пасля экскурсіі прафесар захацеў памяняць валюту. Пайшоў у Белаграпрамбанк. Зачынена!

– Не пытанне!– кажу. У нас, у Глыбокім, банкаў не менш, чым у вашым Токіа!

Паехалі на Цэнтральны пляц. Абменны кіёск Белаграпрамбанка – зачынены. Пайшлі ва ўнівермаг, дзе абменны пункт Беларусбанка. Працуе! Аднак чарга кажа: «Не займайце! Абменнік зачыняецца».

– У чым праблема? – пытаюся.

– Камп’ютар заглючыў!– кажа касір.

– Таму, што ён у вас кітайскі, а не японскі,– жартую. (Прафесар смяецца.) Усё ж сорамна будзе за наш горад, калі вы не дапаможаце госцю з Японіі памяняць грошы.

Касір аказалася патрыётам банка і горада. Валюту памяняла.

На гэтым мы фактычна развіталіся, бо ў мяне была яшчэ адна запланаваная сустрэча. Аднак два гісторыкі вельмі хацелі наведаць і мястэчка Беразвечча, убачыць тое месца, дзе стаяла царква Святых апосталаў Пятра й Паўла. Экскурсію ў Беразвеччы правёў Юрый Калбасіч, настаўнік  СШ №2 г. Глыбокага.

японский 1

Пасля Глыбокага гісторыкі накіраваліся ў Мядзел, дзе запланавана наведванне  касцёла кармелітаў і начоўка. Потым ізноў вандроўкі па гістарычных гарадах Беларусі.

Уладзімір Скрабатун

https://www.traditionrolex.com/8