https://www.traditionrolex.com/8
<p>Возера у гэты дзень як быццам не хацела дзяліцца з рыбаловамі  сваім  багаццем: яно сустрэла іх даволі буйнымі хвалямі, якія не сціхалі  ўвесь  дзень. Але ж для заўзятых і апантаных рыбалкай людзей ніякіх  перашкод  не існуе. І лодкі выязджалі ў акваторыю</p>

Як паведамляе «Браслаўская звязда»:

У суботу ў трэці раз аддзел фізкультуры, спорту і турызму, фізкультурна-спартыўны клуб «Дрывяціч» і аддзел турызму ДПУ НП «Браслаўскія азёры» правялі спаборніцтвы сярод рыбаловаў-спінінгістаў «Браслаўскі спінінг. Восень–2011», як і летась, на возеры Снуды.

У прыцемках на стаянцы «Перавалока» рыбаловы-спартсмены пачалі надзімаць свае лодкі і ладзіць рыштунак, каб у 7 гадзін адправіцца на пошукі драпежнай рыбы. Сёлета ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 42 спінінгісты з 9 гарадоў. Акрамя браслаўчан, на восеньскую рыбалку прыехалі аматары з Глыбокага, Віцебска, Мінска, Гродна, Бабруйска, Рагачова, Ігналіны і Даўгаўпілса.

Возера ж у гэты дзень як быццам не хацела дзяліцца з рыбаловамі сваім багаццем: яно сустрэла іх даволі буйнымі хвалямі, якія не сціхалі ўвесь дзень. Але ж для заўзятых і апантаных рыбалкай людзей ніякіх перашкод не існуе. І лодкі выязджалі ў акваторыю.

Усё ж трэба сказаць, што не ўсе вытрымалі выпрабаванне, бо некаторыя пачалі вяртацца на бераг значна раней за час, вызначаны ўмовамі спаборніцтва. Аднак такіх былі адзінкі. Масава лодкі пачалі прычальваць толькі пасля 15 гадзін. І амаль усе вярталіся, няхай і з не надта багатымі, але ж з уловамі, у якіх перабольшвалі невялікія шчупакі разам з ладнымі акунямі.

Урэшце, настаў час узважвання. Суддзі ўлічвалі агульную вагу, колькасць злоўленай рыбы, узважвалі самую буйную.

А пакуль яны падсумоўвалі вынікі, удзельнікі спаборніцтваў змаглі пагрэцца гарачай юшкай.

І вось судзейская калегія аб’явіла агульнае пастраенне і пачала ўзнагароджваць пераможцаў спаборніцтва. Лепшымі рыбаловамі з уловам у 15340 грамаў сталі Пётр Катляр і Аляксандр Шышко. Другое месца занялі Ігар і Сяргей Козелы, якія разам злавілі 13020 грамаў шчупакоў, а трэцяе – у Дзяніа Шабаліна (5640 г).

Самага вялікага шчупака вагой у 3540 грамаў выцягнуў Аляксандр Шышко.

Другое і трэцяе месцы ў гэтай намінацыі занялі адпаведна Васіль Волкаў (2380 г) і Андрэй Навіцкі (2280 г).

Акрамя названых намінацый, прызы атрымалі рыбаловы, якія злавілі найбольш рыбы (па колькасці), жанчына-рыбачка, самы юны рыбалоў. Памятныя падарункі атрымалі і ўсе госці.

Аляксандр Азевіч

https://www.traditionrolex.com/8