Адбылася прэзентацыя рэканструкцыі постацей Вітаўта і Ягайлы

25.10.2011 - Новости

Адбылася прэзентацыя рэканструкцыі постацей Вітаўта і Ягайлы

Рэканструкцыю постацей князя Вялікага княства Літоўскага Вітаўта і польскага караля Ягайлы прэзентавалі ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь

Як паведамляе «Рэспублiка»:

Партрэтныя скульптуры Вiтаўта i Ягайлы максімальна набліжаны да гістарычных рэалій

Рэканструкцыю постацей князя Вялікага княства Літоўскага Вітаўта і польскага караля Ягайлы прэзентавалі ўчора ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Партрэтныя скульптуры выкананы ў поўны рост. Вонкавы вобраз дзяржаўных дзеячаў адноўлены на падставе дасканалага вывучэння гістарычных крыніц і іканаграфіі.

Як патлумачылі ў музеі, пры ўзнаўленні постацей — іх партрэтнага ўвасаблення і рэканструкцыі строяў — мастакі імкнуліся максімальна наблізіцца да гістарычных рэалій. Вонкавы выгляд Вітаўта адноўлены на падставе выявы з асабістай пячаткі князя, мініяцюры на прастоле пачатку XVI стагоддзя і гравюры з кнігі Гваньіні 1578 года. За аснову партрэтнага вобраза Ягайлы ўзята пластыка надмагілля караля, касцюм узноўлены дзякуючы выяве з абраза «Пакланенне трох каралёў».

Рэканструкцыя постацей Вітаўта і Ягайлы выканана мастакамі Паўлам Лукам і Юрыем Піскуном. Павел Лук стварыў шэраг скульптур на гістарычную тэматыку, у ліку якіх выявы Эміліі Плятэр, Кастуся Каліноўскага, Францыска Скарыны. Юрый Піскун працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У апошнія гады ім выканана рэканструкцыя гістарычных касцюмаў для Мірскага і Нясвіжскага замкаў.

Постаці Вітаўта і Ягайлы зоймуць пачэснае месца ў залах музея, прысвечаных сярэдневяковай гісторыі Беларусі. Для шырокай аўдыторыі яны будуць даступныя на працягу дзесяці дзён — з 25 кастрычніка па 3 лістапада.

Праект па рэканструкцыі постацей Вітаўта і Ягайлы рэалізаваны дзякуючы фінансавай падтрымцы кампаніі «Japan Tobacco International» (JTI). Яе партнёрства з музеем накіравана на арганізацыю сумесных мерапрыемстваў па захаванні і прэзентацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. Дзякуючы фінансавай падтрымцы гэтай кампаніі сёлета ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь было рэалізавана сем сумесных праектаў.

file9de5c647660b1951

------------------------------- -----

Даведка «Р»

Імёны князёў Вітаўта і Ягайлы ўпісаны ў слаўныя старонкі беларускай гісторыі. Вітаўт (1350—1430) — князь гарадзенскі, трокскі, вялікі князь Вялікага княства Літоўскага — самая славутая гістарычная постаць беларускай гісторыі, герой летапісаў і старабеларускай літаратуры. Пры ім Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшай магутнасці.

Ягайла (1348?—1434) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага, кароль Польшчы. Быў дзяржаўным дзеячам еўрапейскага маштабу і заснавальнікам беларуска-польскай каралеўскай дынастыі. Супольнымі сіламі Вітаўт і Ягайла спынілі замежную агрэсію, атрымаўшы перамогу ў Грунвальдскай бітве 1410 г.

Ірына СВІРКО

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах