https://www.traditionrolex.com/8
<p>28 кастрычніка мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» ладзіць у  Літаратурным музеі Янкі Купалы дабрачынную акцыю – пост-канцэрт «Крэўскі  кірмаш», прысвечаны сёлетнім вынікам працы валанцёраў фонда ў в. Крэва</p>

28 кастрычніка мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» ладзіць у Літаратурным музеі Янкі Купалы дабрачынную акцыю – пост-канцэрт «Крэўскі кірмаш», прысвечаны сёлетнім вынікам працы валанцёраў фонда ў в. Крэва, інфармуе tut.by.

Мэта пост-канцэрта – далучэнне ўвагі гледачоў да праблем аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, папулярызацыя валанцёрскага руху на Беларусі, прэзентацыя сучасных беларускіх гуртоў.
Падчас канцэрту адбудзецца дабрачынны збор сродкаў на аплату паслуг археолага, які працаваў ад Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь на раскопах у в. Крэва падчас летніка 2011 года. 
У пост-канцэрце прымуць удзел такія гурты, як «Alta Mente», «Балцкі Субстрат» і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Мархель, «Інфрачырвоны Выдых», «Князь Мышкін», «Нельга забыць». Гледачы змогуць паслухаць добрую музыку, азнаёміцца з відэапрэзентацыяй вынікаў працы фонда за гэты год, прагаласаваць за выступаючыя гурты ў намінацыях «Крэўскі авангард-2011» і «Крэўская традыцыя-2011». Для гледачоў таксама будзе праведзена віктарына з прызамі, прысвечаная гісторыі Крэўскага замка.

Месца правядзення: Музей Янкі Купалы, г. Мінск, вул. Янкі Купалы, 4.
Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход: 3000 бел. руб.

https://www.traditionrolex.com/8